Ганаровы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч прыняў на сябе кіраўніцтва партыяй.
Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве. Да гэтага кроку спадара Багданкевіча прымусіў той факт, што «партыя фактычна абезгалоўлена». Таму, «зыходзячы з адказнасці за партыю, за захаваньне яе адзінства і неабходнасьці неадкладнай арганізацыі барацьбы за вызваленьне нашых рэпрэсаваных таварышаў, часова, па ўзгадненьні з палітрадай АГП, прымаю на сябе кіраўніцтва», кажа Багданкевіч.
У заяве таксама гаворыцца, што мірная дэманстрацыя беларускіх грамадзянаў пад кіраўніцтвам дзевяці апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты супраць фальсыфікацыі выбараў была жорстка разагнаная, кандыдаты ў прэзыдэнты і шмат іх прыхільнікаў арыштаваныя.
Сярод арыштаваных — старшыня АГП Анатоль Лябедзька, а таксама шэраг іншых актывістаў і сябраў партыі з вышэйшага кіраўніцтва, у тым ліку старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі АГП Анатоль Паўлаў і яго намесьнік Алег Корбан.