Каля 50 польскіх унівэрсытэтаў гатовыя прыняць беларускіх студэнтаў, выключаных з вышэйшых навучальных устаноў пасьля гвалтоўнага падаўленьня пратэстаў, якія пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Пра гэта заявіла міністар навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Барбара Кудрыцка, паведамляе Польскае радыё для замежжа.
Кудрыцка адзначыла, што падобная сытуацыя ўжо ўзьнікала чатыры гады таму, калі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2006 годзе 244 студэнты былі вымушаныя зьехаць у Польшчу, каб працягнуць вучобу. Разам з тым, заўважае спадарыня Кудрыцка, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году колькасьць беларускіх студэнтаў, якім спатрэбіцца працягнуць адукацыю за мяжой, можа быць вышэйшай.
Міністар адукацыі Польшчы пацьвердзіла, што беларускія студэнты змогуць разьлічваць на фінансавую дапамогу. Акрамя студэнтаў, польскія ўнівэрсытэты могуць прыняць некаторую колькасьць выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў зь Беларусі, сказала Кудрыцка, хоць умовы іх працаўладкаваньня, у тым ліку і аплата, пакуль не ясныя.