Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Літвы: ЭЗ мусіць дамовіцца пра агульную пазыцыю па Беларусі


Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія скончыліся затрыманьнямі прадстаўнікоў апазыцыі трэба абраць розныя мадэлі паводзінаў у дачыненьні да ўладаў Беларусі і звычайных грамадзянаў, заявіў прэм‘ер Літвы Андрус Кубілюс.

Кіраўнік літоўскага ўраду пакуль не канкрэтызаваў, якія дзеяньні трэба было б прадпрыняць у дачыненьні да аўтарытарнага рэжыму Беларусі. Ён засначыў, што наконт агульнай мадэлі паводзінаў у найбліжэйшым часе мае дамовіцца Эўрапейскі Зьвяз.

“Я б ня стаў цяпер гаварыць і гадаць, што трэба прадпрыняць, але, відаць, трэба ставіцца па-рознаму. Адна справа – кіраўнікі рэжыму, другая – людзі”, - заявіў Кубілюс раніцай у аўторак у інтэрвію Літоўскаму радыё.

“Сёньня найважнейшая справа і патрабаваньне, пра якое мы ні ў якім разе не забудземся – гэта неадкладнаеа вызваленьне лідэраў апазыцыі з турмы”, - сказаў прэм’ер.

Паводле яго, улада Беларусі мела добрую нагоду паказацьх, што яна хоча скарыстацца і карыстаецца магчымасьцю збліжэньня з Захадам, аднак гэтага не адбылося.

“Гэта трэба канстатаваць вельмі выразна і аб гэтым можна толькі шкадаваць. (...) Мы пабачылі і падчас гэтых выбараў – людзі хочуць большага збліжэньня з Захадам, тым часам улада празь нейкія свае ўнутраныя бар’еры так і ня можа пераступіць.І з-за гэтага пакутуюць невінаватыя людзі, лідэры апазыцыі, мірыцца з гэтым проста немагчыма”, - сказаў А.Кубілюс.

Ён паўтарыў пазыцыю, выказаную Соймам Літвы, што прэзыдэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 19 сьнежня, нельга лічыць законнымі.

“Думаю, было б вельмі важна, каб у найбліжэйшым часе ўвесь Эўразьвяз дамовіўся наконт пазыцыі, тактыкі, паводзінаў, якіх варта было б трымацца пасьля выбараў і далейшых падзеяў”, - сказаў літоўскі прэм‘ер.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG