Студзень
Разгараўся канфлікт вакол саюзу палякаў. Старшыня праўладнага саюзу Станіслаў Сямашка спрабуе прабіцца на пасяджэньне саюзу непрызнанага 21 студзеня ў Івянцы.
Люты
Біятляністка Дар’я Домрачава радуецца бронзаваму мэдалю, заваяванаму на 15-кілямэтровай дыстанцыі Зімовай алімпіяды.
Каля трыццаці сяброў моладзевага дэмакратычнага руху трапілі ў міліцыю ў выніку жорсткага разгону акцыі ў Дзень сьвятога Валянціна.
Сакавік
У сярэдзіне месяца — хваля ператрусаў у незалежных СМІ. Рэдактарка «Хартыі-97» Натальля Радзіна: «Міліцыянты сілай уварваліся ў кватэру, прычым з прымяненьнем фізычнай сілы, ударылі мяне па твары, правае вока ў мяне ўжо дрэнна бачыць».
У Вярхоўным судзе пачаўся працэс над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімерам Асіпенкам, Аляксандрам Ларыным і Міхаілам Казловым.
Красавік
Кветкі ля польскага пасольства ў Менску. 10 красавіка пад Смаленскам разьбіўся самалёт з польскай дэлегацыяй на чале з прэзыдэнтам. Беларускія ўлады афіцыйную жалобу не аб’явілі.
Травень
Па краіне пракаціліся ператрусы і арышты датычна кампаніі «Гавары праўду». На фота — сустракаюць Уладзімера Някляева пасьля зьняволеньня на Акрэсьціна.
Чэрвень
Акцыя «Стоп-бэнзін». 4 чэрвеня на запраўках «Белнафтахіму» кожны ўдзельнік запраўляў толькі 2 літры ў знак пратэсту супраць павышэньня цэнаў на паліва.
Ліпень
Спроба адзначыць дзень абвяшчэньня Дэклярацыі аб незалежнасьці ля помніка Якуба Коласу ў Менску скончылася затрыманьнямі.
Жнівень
Верасень
Пахаваньне журналіста Алега Бябеніна, рэдактара «Хартыі-97», якога 3 верасьня знайшлі павешаным на сваім лецішчы.
У Менску ладзіліся акцыі дзеля захаваньня кляштара бэрнардынцаў. На пачатку адной зь іх былі затрыманыя Віталь Рымашэўскі (на фота) і Павал Севярынец.
27 верасьня ЦВК зарэгістравала 17 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты.
Кастрычнік
Лістапад
24 лістапада ў сталіцы прайшла «Рэпэтыцыя Плошчы» з маніфэстацыяй ад Кастрычніцкай да Незалежнасьці пад лёзунгам «Саша, сыходзь».