"Заставацца здаровым, калі ты апынуўся ў месцах пазбаўленьня волі, вельмі цяжка", упэўнены вядомы савецкі дысыдэнт, кембрыджскі вучоны-нэўрафізіёляг, праваабаронца Ўладзімер Букоўскі, які адседзеў у савецкіх турмах, лягерах і псыхушках агулам каля 12 гадоў. Паводле ягоных слоў, вытрымаць у такіх умовах чалавеку дапамагае толькі інтэлект і самапавага.
Паводле Букоўскага, трапіўшы ў вязьніцу, разумны чалавек бачыць, што тут ва ўмовах сталага дэфіцыту нармальнага паветра першымі са строю могуць выйсьці лёгкія. З кожным днём ім усё цяжэй пастаўляць кісларод у астатнія органы. У выніку чалавека могуць чакаць сур’ёзныя праблемы з абменнымі, эндакрыннымі працэсамі, працай сэрца, мозгу, нырак, падстраўнікавай залозы і інш.
Каб супрацьстаяць сыстэмным захворваньням арганізму, Уладзімер Букоўскі, як і іншыя савецкія дысыдэнты, спрабаваў штодня рабіць у няволі дыхальную і фізычную зарадку, загартоўвацца, піць болей вады і больш-менш разумна харчавацца. Каб падтрымліваць ва ўмовах абмежаванасьці руху нармальны кровазварот, ведалі вязьні, неабходныя фізычныя нагрузкі.
Паводле колішніх беларускіх палітычных вязьняў — экс-кіраўніка беларускага ўраду Міхаіла Чыгіра і экс-міністра сельскай гаспадаркі Васіля Лявонава, умовы ўтрыманьня ў вязьніцах сучаснай Беларусі не адрозьніваюцца ад савецкіх. І там, і тут таталітарная сыстэма накіроўвае людзей у турмы з тым, каб, сярод іншага, нанесьці ўдар і па здароўі зьняволеных. Падобнай думкі прытрымліваюцца і міжнародныя праваабаронцы, і экспэрты ААН, якія вывучалі стан беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы. Яны лічаць, што ўмовы ўтрыманьня ў беларускіх турмах можна кваліфікаваць як катаваньне.
Сваё зьняволеньне ў камэры менскага СІЗА Міхаіл Чыгір апісвае так:
Чыгір: "Немагчымая духата. Усе сьцены "плачуць", "цякуць". Паветра не хапае. Дастатковай вэнтыляцыі няма. Умовы страшныя, і многія іх не вытрымліваюць. Чалавек сядзіць у клетцы, мае там два квадратныя мэтры. Падчас 30-хвіліннай прагулкі бачыш неба таксама праз краты".
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Мікалай Статкевіч, які цяпер знаходзіцца пад вартай у ізалятары КДБ, ня так даўно ў размове для праграмы "Здароўе" ўзгадваў сваё першае зьняволеньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году. Ён сядзеў у перапоўненай, пракуранай і неправетранай камэры СІЗА, што неўзабаве і адбілася на стане ягонага здароўя.
Статкевіч: "Маю адну праблему са здароўем. Гэта было пасьля галадоўкі. Справа была зімой, камэра не праветрывалася, была перапоўненая, а мужыкам перадавалі мяхамі цыгарэты. Вось я і займеў праблемы з бранхітам. Вырашыў зрабіць рэнтген. І мне неяк раптоўна паставілі страшэнны дыягназ. Але, дзякуй Богу, там былі лекары, якія мяне ведалі. Тэрмінова наладзілі такое ж абсьледаваньне ў суседнім кабінэце. Гэтыя мэдыкі параілі мне больш пад сваім імем у такія лякарні не хадзіць".
Статкевіч вырашыў усё ж не запускаць працэс. Таблетак ужываць ня стаў: як загартаваны вайсковы чалавек, стала трэніраваў у няволі сваё цела і, адпаведна, дух.
Ён імкнуўся як мага болей рухацца. Зразумела, калі ў камэры накурана або душна, даваць вялікую нагрузку на арганізм ня варта, можна "пасадзіць" сэрца. А вось пахадзіць, зрабіць некалькі адцісканьняў ад шконкі не зашкодзіць.
У гэтай сытуацыі вельмі важны і шпацыр на падворку. Пажадана пры гэтым як сьлед расьцерціся, пабегаць, паскакаць. Вельмі карысна аблівацца халоднай вадой. Калі чалавек не прызвычаіўся да гэтага, можна пачаць халоднае загартоўваньне з ног. Ня шкодзіць час ад часу пахадзіць босым па сьнезе.
Нават ва ўмовах няволі, вучылі калісьці вязьні ГУЛАГу, трэба пастарацца харчавацца правільна. Ня трэба зьбіраць шмат хлеба, засушваць яго на сухары, каб штосьці ўвесь час грызьці. Таксама ня трэба, які б ты ні быў галодны, накідацца на ежу. Лепш рабіць паміж ядой паўзы ў 2—3 гадзіны. Бо і страўніку, і кішэчніку, і пячонцы неабходныя перапынкі.
Паводле Ўладзімера Букоўскага, галоўны мінус турэмнага харчаваньня — дэфіцыт вітамінаў. Нярэдка ў выніку авітамінозу ўзьнікае цынга. У гэтых умовах крыніцай вітамінаў можа стаць сьвежазапараная гарбата, якую трэба выпіваць бяз цукру за 20—30 хвілін да яды. А вось ад такога напою, як чыфір, лепш адмовіцца, бо ён зьніжае імунітэт. Тым, хто паліць, было б лепш кінуць курыць, раяць савецкія і беларускія дысыдэнты, якія адседзелі за свае перакананьні за кратамі.

Умовы ўтрыманьня ў беларускіх турмах не адрозьніваюцца ад савецкіх і могуць кваліфікавацца як катаваньне.

Фізычныя нагрузкі ва ўмовах турэмнай абмежаванасьці руху неабходныя для падтрымкі нармальнага кровазвароту.
Статкевіч: "Маю адну праблему са здароўем. Гэта было пасьля галадоўкі. Справа была зімой, камэра не праветрывалася, была перапоўненая, а мужыкам перадавалі мяхамі цыгарэты. Вось я і займеў праблемы з бранхітам. Вырашыў зрабіць рэнтген. І мне неяк раптоўна паставілі страшэнны дыягназ. Але, дзякуй Богу, там былі лекары, якія мяне ведалі. Тэрмінова наладзілі такое ж абсьледаваньне ў суседнім кабінэце. Гэтыя мэдыкі параілі мне больш пад сваім імем у такія лякарні не хадзіць".
Статкевіч вырашыў усё ж не запускаць працэс. Таблетак ужываць ня стаў: як загартаваны вайсковы чалавек, стала трэніраваў у няволі сваё цела і, адпаведна, дух.
Ён імкнуўся як мага болей рухацца. Зразумела, калі ў камэры накурана або душна, даваць вялікую нагрузку на арганізм ня варта, можна "пасадзіць" сэрца. А вось пахадзіць, зрабіць некалькі адцісканьняў ад шконкі не зашкодзіць.
У гэтай сытуацыі вельмі важны і шпацыр на падворку. Пажадана пры гэтым як сьлед расьцерціся, пабегаць, паскакаць. Вельмі карысна аблівацца халоднай вадой. Калі чалавек не прызвычаіўся да гэтага, можна пачаць халоднае загартоўваньне з ног. Ня шкодзіць час ад часу пахадзіць босым па сьнезе.
Ня трэба ўвесь час грызьці сухары і накідацца на ежу.