Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт правядзе адмысловую нараду па Беларусі


Пра гэтае рашэньне абвешчана сёньня ў Брусэлі пасьля сустрэчы прэзыдэнта Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка з кіраўнікамі адпаведных парлямэнцкіх камісій і дэлегацый. Спэцыяльная пазачарговая нарада па Беларусі адбудзецца 12 студзеня а 17-й гадзіне паводле мясцовага часу.

"Важна, каб мы працягвалі аказваць ціск на ўрад Лукашэнкі на самым высокім узроўні ў сувязі з гвалтоўным разгонам дэманстрантаў у Беларусі", сказаў Бузэк.

Паводле ягоных слоў, Эўрапарлямэнт будзе вывучаць ход і наступствы прэзыдэнцкіх выбараў, у тым ліку "зьбіцьцё і затрыманьне апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, гвалт у дачыненьні да журналістаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці".

Бузэк паўтарыў свой заклік неадкладна вызваліць палітычных зьняволеных і пакласьці канец гвалту. Ён заявіў, што Эўрапарлямэнт будзе абмяркоўваць магчымыя далейшыя дзеяньні ЭЗ у адказ на сытуацыю, якая склалася ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG