Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзеншчына: дапамога арыштаваным


Прыхільнікі БХД сабралі на Гарадзеншчыне дапамогу для арыштаваных у Менску ўдзельнікаў народнага пратэсту супраць несправядлівых выбараў.

Як паведаміў адзін з арганізатараў Мікола Баўсюк, яны зьбіралі дапамогу “ня толькі сваім — усім, хто апынуўся за кратамі пасьля разгону пратэсту, хто церпіць, каму халодна”.

Мікола Баўсюк таксама ўдакладніў:

“Па вобласьці паўсюль зьбіралі. Мы за тры гадзіны сабралі пятнаццаць торбаў: цёплыя рэчы (шкарпэткі, кофты), прадметы гігіены, мыла, зубная паста і ўсё такое неабходнае. Гэта ў Горадні сабралі. Там яшчэ ў Мастах дадалі і ў Наваградку. Сьвіслач зьбірае, Слонім, Ліда таксама.

Грошы зьбіралі, нават пэнсіянэры па пяцьдзясят тысяч давалі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG