Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага амбасадара ў Бэрліне выклікалі ў МЗС Нямеччыны


У сувязі са спрэчнымі прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі і жорсткім падаўленьнем дэманстрантаў, нязгодных з гэтымі вынікамі, нямецкае МЗС выклала амбасадару “чаканьні фэдэральнага ўраду ад афіцыйнага Менску”, а менавіта "неадкладна вызваліць усіх арыштаваных і ўступіць у дыялёг з апазыцыяй ".

Як паведамляюць у замежнапалітычным ведамстве Нямеччыны, таксама адбылася тэлефонная размова паміж міністрам Гіда Вэстэрвэле і яго амэрыканскай калегай Гілары Клінтан.

Аналізуючы крытыку АБСЭ адносна падліку галасоў у Беларусі, Вэстэрвэле адзначыў, што "адсталы антыдэмакратычны курс менскага кіраўніцтва" вядзе "сваю краіну ў ізаляцыю і шкодзіць насельніцтву”. "Тыя, хто маніпулююць выбарамі і масава кідаюць у турмы людзей, якія жадаюць скарыстацца сваім правам на свабоду слова і свабоду сходаў, ня ёсьць партнэрамі для ЭЗ”, заявіў Вестэрвэле.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG