Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалілі пляменьніка Раманчука


З ізалятару часовага ўтрыманьня ў Жодзіне 22 сьнежня ўвечары быў вызвалены Артур Раманчук — пляменьнік кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука. Артур быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Па словах адміністрацыі ІЧУ, Артур быў адпушчаны, паколькі ён зьяўляецца студэнтам замежнай ВНУ.

Гэта стала вядома, калі маці затрыманага спрабавала перадаць перадачу свайму сыну. Перадачу жанчына перааформіла на іншага вязьня.

Артур Раманчук даехаў да Менску на маршрутцы, паведамляе Праваабрончы цэнтр “Вясна”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG