Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдвард Лукас: "Беларускі асёл занадта таўстаскуры"


Вядомы брытанскі журналіст і аналітык, рэдактар The Economist Эдвард Лукас на сайце Center for European Policy Analysis мяркуе, што Лукашэнка абсьмяяў палітыку Польшчы у прыватнасьці і Эўразьвязу агулам, якія хацелі наблізіць яго да Эўропы.

"Мэтад дубінкі і моркаўкі (у ангельскай мове аналяг выразу "мэтад бізуна і перніка" – РС) добры, каб падштурхнуць кагосьці няўступчывага, як у жывёлагадоўлі, так і ў геапалітыцы. Але што, калі асёл аказваецца занадта таўстаскуры і на дубінку не зьвяртае ўвагі, а чартапалох яму смакуе больш за моркаўку? Вось да гэтага і зводзіцца агульная выснова з апошніх сумных навінаў зь Беларусі", – піша вядомы брытанскі журналіст і аналітык, рэдактар The Economist Эдвард Лукас на сайце Center for European Policy Analysis.

Лукас лічыць, што Лукашэнка абсьмяяў палітыку Польшчы у прыватнасьці і Эўразьвязу ў агулам, якія хацелі наблізіць яго да Эўропы.

"Ніхто не чакаў, што спадар Лукашэнкі сыдзе адразу. Але была надзея, што ён правядзе хаця б нейкае падабенства сумленных выбараў і устрымаецца ад перасьледу тых, якія прайгралі. Гэта дазволіла б Эўразьвязу назваць сваю палітыку "ўцягваньня" рэжыму пасьпяховай: ідэя, даўно прасоўваная Радаславам Сікорскім, палягае ў тым, каб паступова зьняць зь Беларусі санкцыі, таму што яны нібыта штурхаюць краіну назад у абдымкі Расеі, а таксама зрабіць тамтэйшай намэнклятуры шэраг прывабных прапановаў. "Мы павінны пераканаць іх, што іх будучыня і будучыня іх дзяцей – у Брусэлі, а не ў Маскве», – растлумачыў гэтую думку адзін высокапастаўлены прадстаўнік дзяржструктураў.

Між тым ЗША (з боку якіх у адносінах да Беларусі таксама ўведзеныя санкцыі, а ў пачатку 2008 года быў адкліканы амбасадар, таксама паспрабавалі дзейнічаць ласкай. 1 сьнежня дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан на сустрэчы са сваім беларускім калегам пахваліла Беларусь за рашэньне пазбавіцца ад запасаў высокаўзбагачанага ўрану да 2012 году.

На паперы ўсё гэта выглядала сэнсоўна. Беларусь – краіна з высокім узроўнем адукацыі, якая знаходзіцца на парозе Эўрасаюзу. Яе значна прасьцей інтэграваць у ЭЗ, чым больш часта згадваных кандыдатаў, напрыклад, Украіну (яна лічыцца занадта вялікай і занадта карумпаванай), а таксама Турцыю (таксама занадта вялікая і занадта мусульманская). Адрозьніваецца Беларусь і ад Расеі, якой замінаюць мары вярнуць згублены статус звышдзяржавы і гістарычныя "пункцікі" наконт суседніх краінаў. З гледзішча дыпляматычных колаў Беларусь выглядала ідэальным кандыдатам.

Аднак шмат хто і меркаваў, што палітыка "наступальнай ласкі" нясе ў сабе ня толькі цынізм, але і асуджанасьць на правал. У любой бітве, дзе зброяй становіцца подкуп, Расія возьме верх над Захадам. Рэжым Лукашэнкі зарабляў забойствамі апазыцыянэраў і крадзяжамі вялікіх сумаў грошай. Ён ішоў на брудныя зьдзелкі з самымі непрывабнымі рэжымамі ў сьвеце (напрыклад, сыстэмы СПА ў Садама Хусэйна былі беларускія, і ваенныя, якія імі кіравалі, рыхтаваліся ў Беларусі).

Звычкі з часам не зьмяняюцца. Адкрыта зьневажаючы Сікорскага, тайная паліцыя Лукашэнкі (яна і да гэтага часу завецца КДБ) працягвае зьдзеквацца з арганізацыяў польскай меншасьці на захадзе Беларусі. У кірунку ўсталяваньня свабоды прэсы былі зроблены толькі сымбалічныя крокі. Кандыдатам ад апазыцыі дазволілі ўдзельнічаць у выбарах, але іх білі і ўсяляк зьдзекваліся зь іх. Мабыць, галоўнай уступкай стаў допуск на выбары назіральнікаў ад краінаў Захаду, але і іх прысутнасьць не дапамагла справе. Заяўленая перамога Лукашэнкі з падтрымкай амаль 80% галасоў пры гэтак жа неверагодным узроўні яўкі на ўзроўні 90% разбурыла ўсе надзеі на перамены."

Чаму Расея перад выбарамі паладзіла з Лукашэнкам? Тлумачэньне Лукаса:

"Шмат хто меркаваў, што Крэмль назначыць і падтрымае свайго ўласнага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах. Апынуўшыся перад выбарам – быць скінутым Крамлём або памірыцца з Захадам – Лукашэнка, вядома ж, выбера другое. Гэта аказалася памылкай. Ці то каб зьняважыць Мядзьведзева, ці то каб на крок абыйсьі Захад, урад Расеі (на чале з Пуціным) хутка памірыўся з рэжымам у Менску. Зьняслаўлены Мядзьведзеў з выцягнутым выглядам сказаў, што выбары – гэта "ўнутраная справа" Беларусі”.

Што далей з Лукашэнкам? Лукас падсумоўвае:

“А што з падступным і запальчывым Лукашэнкам? У эканоміцы і гісторыі ён не карыфэй, затое ён добра разумее геапалітычную сытуацыю ў сваім рэгіёне. Калі жарсьці ўлягуцца, ён працягне сутыкаць лабамі Ўсход і Захад. Ён ведае, наколькі кароткая памяць і ў Брусэлю, і ў Масквы. У рэшце рэшт, ён ужо даўно гэтым займаецца – і спыняцца не зьбіраецца."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG