Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літву за 20 эўра


Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненьне зь Літвой пра ўзаемныя паездкі жыхароў памежных раёнаў.

У памежную зону — 30 кілямэтраў паабапал мяжы — трапляюць Горадня, Ліда, Вільня, Друскенікі.

Жыхары памежных тэрыторыяў будуць атрымліваць адмысловыя блянкі дазволу, якія будуць дзейнічаць 1—5 гадоў.

Паводле гэтых дакумэнтаў за мяжой можна будзе знаходзіцца да 90 дзён за паўгода. Выяжджаць па-за памежную зону будзе забаронена.

Намесьнік міністра замежных спраў Валеры Варанецкі заявіў, што ў гэтага пагадненьня, акрамя станоўчых, могуць быць і адмоўныя наступствы: "павелічэньне чэргаў у пунктах пропуску і ўзмацненьне чаўночнага гандлю".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG