Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае дэжавю ў Азэрбайджане


Пракамэнтаваць разгон дэманстрацыі ў Менску 19 сьнежня мы папрасілі Зію Маджыдлі, рэдактара расейскамоўнага сайту Азэрбайджанскай службы Радыё Свабода.

Максімюк: У нядзелю ў Менску ўлады жорстка разагналі акцыю пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. А ў панядзелак на беларускім дзяржаўным тэлебачаньні выступілі некаторыя апазыцыйныя кандыдаты, якія і каяліся, і абвінавачвалі іншых кандыдатаў у правакацыі сутычак са спэцназам ды ў штурме Дому ўраду. Зія, мы хацелі б запытаць у вас, як падобныя пратэсты вырашаюцца ўладамі ў Азэрбайджане?

пасьля выбараў некалькі кандыдатаў, якія былі заўважаныя на гэтых кадрах на плошчы, дзе яны прызывалі перагледзець вынікі прэзыдэнцкіх выбараў і не прызнаваць іх, таксама выйшлі на тэлеканалы і пачалі каяцца
Маджыдлі:
Калі я глядзеў на кадры з Плошчы Незалежнасьці ў Менску, у мяне ўзьнікла ўражаньне гэтак званага дэжа вю. Таму што ў 2003 годзе, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у кастрычніку ў Азэрбайджане, па Плошчы Свабоды ў цэнтры Баку адбылося прыблізна тое ж самае. Народ, незадавалены вынікамі выбараў, на якіх была аб’яўлена безагаварачная перамога Ільхама Аліева, выйшаў на Плошчу свабоды і пачаў мірна, але даволі актыўна выказваць свой пратэст. Праз паўтары гадзіны гэты мірны пратэст закончыўся тым, што на плошчу ўехалі нават унутраныя войскі і пачаўся даволі жорсткі разгон дэманстрацыі. Потым на кадрах было відаць, што, магчыма, у натоўпе дзейнічалі нейкія правакатары. Аб гэтай вэрсіі ў выпадку Менску таксама гавораць. А пасьля выбараў некалькі кандыдатаў, якія былі заўважаныя на гэтых кадрах на плошчы, дзе яны прызывалі перагледзець вынікі прэзыдэнцкіх выбараў і не прызнаваць іх, таксама выйшлі на тэлеканалы і пачалі каяцца. Але яны гаварылі не са студыі, але з турэмнага заключэньня. Іх трымалі ў сьледчым ізалятары. Магчыма, пад нейкім паліцэйскім ціскам, яны прызналі сваю віну. У выніку адзін зь іх цяпер знаходзіцца ў парлямэнце Азэрбайджану.

Максімюк: Пяць былых беларускіх кандыдатаў цяпер знаходзяцца пад арыштам. Магчыма, супраць іх завядуць крымінальныя справы і будуць судзіць. А ці судзілі кандыдатаў у прэзыдэнты ў Азэрбайджане?

Маджыдлі: Як я ўжо казаў, усё для іх закончылася сьледчым ізалятарам і 15 суткамі арышту, нібыта за хуліганства. І гэта ўсё, потым ім прабачылі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG