Саюз журналістаў Расеі ў сувязі з арыштамі ў Беларусі журналістаў, у тым ліку расейскіх, распаўсюдзіў заяву і папрасіў кіраўніцтва Расеі садзейнічаць іх вызваленьню.
"Выказваем глыбокае абурэньне зьбіцьцём і арыштамі журналістаў, якія выконвалі свой прафэсійны абавязак, падчас разгону дэманстрацыяў і мітынгаў у Менску. Настойваем на іх неадкладным вызваленьні", — гаворыцца ў заяве.
"У сувязі з тым, што сярод пацярпелых апынуліся супрацоўнікі расейскіх СМІ, у тым ліку грамадзяне Расеі, патрабуем, каб прэзыдэнт, урад і МЗС Расеі ўжылі ўсе захады, якія ёсьць у іх распараджэньні, для вызваленьня нашых затрыманых калег", — патрабуе Саюз журналістаў Расеі.
Таксама саюз заклікаў "усе СМІ праявіць салідарнасьць зь беларускімі журналістамі, аказаць ім маральную падтрымку пры асьвятленьні падзей, зьвязаных з выбарамі прэзыдэнта Беларусі".