Супрацоўнікі міліцыі з дапамогай аўтагену ўзламалі дзьверы прыватнай кватэры на вуліцы Карла Маркса. Яны затрымалі трох актывістаў кампаніі «Грамадзянін» Мікіту Краснова, Вячаслава Дыянава і Паўла Маркоўцава.
Затрыманых адвезьлі ў гарадзкі аддзел міліцыі Ленінскага раёну Менску, які знаходзіцца на вуліцы Леніна. Бацькі затрыманых знаходзяцца каля аддзелу міліцыі. Ім адмаўляюцца даць якую-небудзь інфармацыю датычна прычыны затрыманьня актывістаў.