Падзеі ў Менску камэнтуе старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк.
Пазьняк: Гэтыя "выбары", якія адбыліся, безумоўна сфальсыфікаваныя. Па зьвестках нашых назіральнікаў, у Менску толькі на палове ўчасткаў быў цалкавіты прыход (50%) выбаршчыкаў. На астатніх – 35-45%. Па-другое, па зьвестках экзыт-полаў, Лукашэнка не набраў больш 30%. Яшчэ цікавы факт: нашыя назіральнікі мелі размовы зь людзьмі, якія рабілі афіцыйныя экзыт-полы для рэжыму. І ў прыватнай размове яны сказалі, што Лукашэнка набірае менш 30%, нават няпоўныя 30%. І гэта відавочна – што выбары сфальсфыфікаваныя як заўсёды, але "элегантнай" перамогі ў Лукашэнкі не атрымалася. Ён зноў замачыў свае рукі ў крыві.
І тут я хачу сказаць галоўнае. што адбылося. Адбыўся акт дзяржаўнага тэрарызму. Я маю на ўвазе напад спэцназу на штаб Уладзімера Някляева. Людзі былі жорстка зьбітыя, але самае галоўнае, што на сьмерць быў зьбіты Ўладзімер Някляеў. Бо білі па галаве. Яго забрала хуткая дапамога ў непрытомнасьці, а ноччу, недзе каля другой гадзіны, людзі ў цывільным уварваліся ў шпіталь і выкралі яго. Гэта вельмі небясьпечна, таму што яму пагражае сьмерць. Гэта бандытызм. Гэта самы сапраўдны дзяржаўны бандытызм. І таму трэба, каб грамадзкасьць аб гэтым ведала і падняла свой голас. Нельга дапусьціць, каб Някляеў разьдзяліў лёс Захаранкі. Мы ўжо ведаем, што рабілася раней.
Някялеў павінен быў быць кіраўніком на Плошчы. Быў канструктыўны плян, і гэты плян быў бы ажыцьцёўлены. Пасьля таго, як напалі на Някляева, плошча стала некіруемай. І людзей вывелі з плошчы, павялі зусім у іншае месца, і там была дадзеная воля правакатарам, якія пачалі біць шыбы без патрэбы і г.д. Гэта была пастка. Там былі падрыхтаваныя батальёны спэцназу, і ўнутры памяшканьня, і вакол. З усіх бакоў яны накінуліся на людзей. Па зьвестках маіх інфарматараў, якія ёсьць у Менску, загад зьбіць Някляева даваў асабіста Лукашэнка. І асабіста даваў загад на зьбіцьцё людзей на плошчы. Гэтак жа сама, як і ў 1995 годзе, калі войска ўварвалася ў парлямэнт, калі зьбівалі нас дэпутатаў, таксама быў яго асабісты загад. Так што ён ня толькі зараз мае рукі ў крыві, ён ужо па горла ў ёй стаіць. Вось такая яго "элегантная перамога" на сёньняшні дзень.