Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТNS абвяргае агучаныя лібы экзыт-полаў


Расейскае агенцтва "Регнум" паведаміла, што кампанія TNS-Украіна, якая праводзіць экзіт-пол па замове беларускіх уладаў, дапусьціла уцечку інфармацыі, паводле якой Лукашэнка мае толькі 40 працэнтаў. Аднак кіраўнік TNS-Украіна Мікалай Чурылаў абверг гэтую інфармацыю.

Паводле апублікаванай на сайце "Регнуму" інфармацыі аднаго з супрацоўнікаў кампаніі TNS (кампанія афіцыйна зарэгістраваная беларускім Цэнтравыбаркамам для правядзеньня экзіт-полаў 19 сьнежня), які пажадаў застацца невядомым, па стане на 14,00 дадзеныя які праводзіцца кампаніяй TNS экзіт-полаў выглядаюць наступным чынам:

Лідзіруе Аляксандар Лукашэнка -- за яго аддалі свае галясы 40,5% апытаных на выхадах з пастарунку выбаршчыкаў. Бліжэйшая тройка выглядае наступным чынам: Уладзімір Някляеў - 19,3%, Андрэй Саньнікаў - 14,0%, Мікалай Статкевіч - 8,6%. Дадзеныя па астатнім кандыдатам у прэзыдэнты: Рыгор Кастусёў - 4,6%, Яраслаў Раманчук - 4%, Віталь Рымашэўскі - 2,9%, Алесь Міхалевіч - 1,8%, Віктар Цярэшчанка - 1,2%, Дзьмітры Вус -- 0, 9%. Супраць усіх - 2,2%.

Мікалай Чурылаў заявіў:

Чурылаў: Эта поўная фальсыфткацыя, гэта абсурд. Мы сапраўды маем дадзеныя. Але па-першае мы іх не выкідалі ў друк, мы не маем права гэта рабіць. Наш замоўшчык - гэта тэлеканал і толькі ён мае гэтую інфармацыю. Па-другое, гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці. Я лічу, што гэта б'е па нашай рэпутацыі. Гэта проста правакацыя.

Карэспандэнт:
А можа гэтыя дадзеныя адпавядаюць нейкім вашым папярэднім апытаньням?

Чурылаў:
Не. Мы далі ў друк дадзеныя нашага першага і другога апытаньня. І там зусім іншыя лічбы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG