Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты прыйдуць да Генпракуратуры патрабаваць вызваленьня Дашкевіча


Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заклікае ўсіх кандыдатаў у прэзыдэнты сёньня а 16-й гадзіне прыйсьці ў Генэральную пракуратуру, каб запатрабаваць неадкладнага вызваленьня Зьмітра Дашкевіча, Міхася Пашкевіча, Алеся Пушкіна, іншых затрыманых актывістаў і спыніць прэвэнтыўныя затрыманьні.

"Пакуль мы ўсе маем статус кандыдатаў у прэзыдэнты, мы абавязаныя гэтым скарыстацца, каб спыніць прэвэнтыўныя затрыманьні і дамагчыся вызваленьня нашых паплечнікаў", — заявіў Рыгор Кастусёў.

На гэты момант сваю прысутнасьць каля Генэральнай пракуратуры а 16-й гадзіне апроч Рыгора Кастусёва пацьвердзілі Ўладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі і Яраслаў Раманчук, паведамляе прэс-служба БНФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG