Магілёўскі актывіст грамадзкай кампаніі "Гавары праўду" Ігар Каваленка паведаміў "Свабодзе", што сёньня ноччу невядомыя прабілі па чатыры колы ў чатырох прыватных легкавых аўтамабіляў, уладальнікі якіх актыўна дапамагалі ў агітацыйнай кампаніі рэгіянальнаму штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляеву.
Ігар Каваленка ўдакладніў, што пашкоджаны менавіта тыя аўтамабілі, якія сябры апазыцыі разьлічвалі выкарыстаць для паездкі ў Менск для ўдзелу у акцыі на Кастрычніцкай плошчы.
Калінкавічы: аўтаінспэкцыя шукае удзельнікаў дарожнага здарэньня сярод актывістаў
У вёсцы Дудзічы Калінкавіцкага раёну, па дарозе на Менск, мясцовыя дзяржаўтаінспэктары затрымалі прыватную аўтамашыну жыхара Калінкавічаў Сяргея Суботкі. У ёй знаходзілася й сябра АГП Людміла Краснасельская.
Супрацоўнік ДАІ, старшы лейтэнант Васіленка загадаў кіроўцу вяртацца назад у райцэнтар.
Суботка: “Зараз мы стаім ля міліцыі. Аўтаінспэктар кажа, што ўчора нейкая чырвоная аўтамашына, падобная на маю, зьбіла п’янага пешахода. Пешаход нібыта сам і вінаваты, але трэба, каб машыну дасьледаваў экспэрт. Загадалі чакаць экспэрта. Калі ён прыедзе, невядома. Я мяркую так: проста не даюць выехаць на Менск”.
Сяргей Суботка са сваёй грамадзянскай жонкай акурат і кіраваўся ў Менск. Там у яе нарадзілася пляменьніца. Грамадзкай актывістцы Людміле Краснасельскай надарылася зручная аказія – і яна таксама ехала ў сталіцу.
Краснасельская: “Ад Калінкавічаў за намі ўвязалася аўтамашына серабрыстага колеру. Відавочна, гэта было вонкавае суправаджэньне. За актывістамі сачылі раней і сочаць зараз, каб не патрапілі ўвечары ў Менск на Плошчу. Таму й прыдумалі гэту звыродную гісторыю пра датычнасьць кіроўцы да зьбітага пешахода”.
Зь Берасьця многія актывісты і жадаючыя патрапіць на Плошчу ў Менску прыехалі ў сталіцу загадзя. Ведаючы, што непасрэдна перад плянаванай акцыяй пратэсту 19 сьнежня, для выезду з рэгіёнаў у Менск могуць зьявіцца перашкоды, шэраг актывістаў – збольшага зь Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі – выехалі ў сталіцу яшчэ ў сярэдзіне тыдня, спыніўшыся там у знаёмых.
Тым часам ад вайскоўца ваеннай часткі Берасьцейскай вобласьці паступіла інфармацыя, што да Менску сьцягваюцца ўсе вайсковыя падразьдзяленьні. У частках застаюцца толькі дзяжурныя.