Мікалай Статкевіч хацеў выступіць у Горадні ў філярмоніі, дзе да яго з выбарцамі сустракаліся кандыдаты на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі і Андрэй Саньнікаў, які сабраў поўную залю. Аднак спадару Статкевічу давялося выступаць з ганку філярмоніі.
Да гарадзенцаў таксама зьвярнуўся кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітры Вус і давераныя асобы двух іншых кандыдатаў. Паслухаць іх сабралася каля 150 чалавек. Тым часам улады прапанавалі для сустрэчы памяшканьне ў прафтэхнічнай вучэльні і нават аўтобусы, каб даставіць туды ахвотных.
Статкевіч: «Дзякуй, што прыйшлі на сустрэчу з намі, хаця яна праходзіць у некамфортнай сытуацыі, холадна. Але я думаю, што можа быць нават добра, што людзі ў вашым горадзе ўбачаць, што ёсьць тыя, хто ня згодны з тым, што адбываецца з нашай краінай. Адзін чалавек, абраны на сумленных выбарах, адмяніў гэтыя выбары! Прысвоіў уладу і цяпер, напэўна, зьяўляецца, юрыдычна і па сумленьні, былым прэзыдэнтам! Нашая мэта, мая і Дзмітрыя Вуса, расказаць вам, што адбываецца з выбарчай сыстэмай у нашай краіне. Мы не зьбіраемся абяцаць вам працоўныя месцы, пэнсіі, гэта ўсё неразумна і немагчыма — выбараў няма! Не спадзявайцеся, вашыя галасы зноў скрадуць! Мы павінны супраціўляцца гэтаму, мы павінны вярнуць сабе выбары!»
Давераная асоба Яраслава Раманчука Юры Істомін: «У нас няма свабодных выбараў, нашыя галасы на ўчастках ня будуць лічыць, і таму мы павінны адстойваць нашае права на падлік галасоў, на свабодныя сумленныя выбары на плошчы 19 сьнежня. І я вас заклікаю таксама прыходзіць на Плошчу і адстойваць права выбару і адстойваць нашую памяць аб тых людзях, якія загінулі за Беларусь».
Статкевіч: «Усё-ткі ўлада, спалохаўшыся, што мы можам адкрыта на дварэ так размаўляць на вачах у людзей, дала нам памяшканьне. Яно знаходзіцца на Янкі Купалы, 18 — ПТВ будаўнікоў. Мы можам пайсьці туды або паехаць на аўтобусах, якія яны нам даюць. Як лепей? Пойдзем? Мне так падабаецца ваш горад, я хачу прайсьці, каб убачыць яго, і каб людзі ўбачылі нас. Добра, тады пойдзем да месца сустрэчы».