Каля тысячы чалавек прыйшлі 16 сьнежня на плошчу Свабоды ў Менску на сустрэчу з кандыдатамі на прэзыдэнта Ўладзімерам Някляевым і Андрэем Саньнікавым. Сустрэча была прымеркаваная да Дня беларускай салідарнасьці. Гэта адна з апошніх масавых акцыяў выбарчай кампаніі 2010 году, якую апазыцыйныя кандыдаты выкарысталі для закліку прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу Менску 19 сьнежня.
Легальнага палітычнага мітынгу ў цэнтры Менску з гукаўзмацняльнікамі, сьцягамі, з выступамі палітыкаў і музыкаў даўно не было. Перадвыбарчы мітынг апазыцыйных кандыдатаў на плошчы Свабоды можна было б параўнаць з аналягічнымі захадамі ў дэмакратычных краінах, калі б ня зьмест выступаў кандыдатаў і давераных асоб, у якіх гучаў недавер да арганізатараў выбарчай кампаніі, сьведчаньні пра ўціск выбарцаў і падрыхтоўку да фальсыфікацыяў. Кандыдат Андрэй Саньнікаў, у прыватнасьці, заявіў:
«Усё ідзе па ранейшым сцэнары. Прымус да датэрміновага галасаваньня, шантаж, пагрозы. Усё рыхтуецца да таго, што ўлада зноў украдзе нашы галасы. Але мы ім не дазволім гэтага зрабіць! Народу патрэбны выбар, а не фальсыфікацыі! Народу не патрэбны Лукашэнка — апошні дыктатар у Эўропе!»
Андрэй Саньнікаў заявіў, што калі міжнародныя назіральнікі зафіксуюць фальсыфікацыі на гэтых выбарах, ён закліча народ да страйкаў.
Асноўны матыў выступу іншага кандыдата, Уладзімера Някляева, — Плошча як інструмэнт патрабаваньня новых свабодных выбараў 19 сакавіка 2011 году:
«Новыя выбары без Лукашэнкі! Плошча скажа ўсяму сьвету, што Беларусь не сагнулася пад дыктатурай, Плошча ўзьнясе да неба нашу малітву: Божа, пазбаў нас ад лукавага!»
Кіраўнік кампаніі «За свабодныя выбары» Сяргей Калякін заявіў, што ўдзел Лукашэнкі ў выбарах незаконны, збор подпісаў за яго быў ажыцьцёўлены пад прымусам:
«За нашыя з вамі грошы ён вядзе агітацыю за сябе і супраць дэмакратычных кандыдатаў. Ён ня мае права балятавацца на гэтых выбарах».
На перадвыбарчым мітынгу частка людзей стала ў ланцуг з партрэтамі зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі. Упершыню за доўгі час міліцыя не разагнала пікетоўцаў. Гаворыць адна з удзельніц пікету:
«Сёньня — Дзень салідарнасьці, і мы выказваем падтрымку палітвязьням, якія зараз застаюцца за кратамі, і мы выступаем за тое, каб былі расьсьледаваныя справы зьніклых нашых палітыкаў. Дзеля гэтага мы сюды прышлі. А разам з тым мы, вядома, падтрымліваем нашых апазыцыйных кандыдатаў, вядома, не Лукашэнку».
Выбарцы, якія ў мароз прыйшлі пачуць і пабачыць апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта, выказвалі ім сваю падтрымку:
Спадар: «Пара нам выходзіць з балота, пара выпаўзаць, таму трэба сказаць кандыдатам на прэзыдэнта вялікі дзякуй».
Спадарыня: «Гэта найлепшая прэзыдэнцкая кампанія за апошнія гады. Апазыцыйныя кандыдаты найбольш зразумела, найбольш доказна фармулявалі сваю пазыцыю. Мне падаецца, што яны найбольш годныя».
Спадар: «Я вельмі глыбока сумняюся ў пераменах, пакуль наш народ увесь ня ўздымецца. Нас тут мала. Але многія людзі думаюць так, як і людзі, якія сабраліся на гэтай плошчы».

Плошча скажа ўсяму сьвету, што Беларусь не сагнулася пад дыктатурай.