Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На плошчы Свабоды правяць баль музыкі


16 сьнежня, у дзень Дзень Салідарнасьці кандыдаты на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў і Ўладзімер Някляеў правялі сустрэчу з выбарцамі на плошчы Свабоды ў Менску. Мітынг быў заплянаваны ад шостай да дзявятай вечара.

Паводоле падлікаў арганізатараў, на мітынг прыйшло 700-800 чалавек. Сюды яшчэ прыходзіў Віталь Рымашэўскі, быў кіраўнік выбарчага штабу Яраслава Раманчука Анатоль Лябедзька, прадстаўнікі іншых кандыдатаў, якія раздавалі ўлёткі. Нягледзячы на холад (людзі тупаюць нагамі, каб сагрэцца) людзі не разыходзяцца і слухаюць выступоўцаў і музыкаў. Ужо выступілі Андрэй Саньнікаў і Ўладзімер Някляеў, а таксама іх давераныя асобы. Асноўны матыў іх выступаў – заклік прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 19 сьнежня, і, як сказала жонка Саньнікава Ірына Халіп, стаяць там да перамогі. Кіраўнік выбарчага штабу Някляева Андрэй Дзьмітрыеў заклікаў менчукоў да салідарнасьці, да дапамогі тым людзям, якія прыедуць на плошчу з рэгіёнаў, дапамогі ежай, гарбатай, жытлом.

Саньнікаў і Някляеў таксама заклікалі да Плошчы. Андрэй Саньнікаў заявіў, што калі будуць выяўлены на гэтых выбарах фальсыфікацыі, то ён закліча грамадзян да нацыянальнага страйку. А Ўладзімер Някляеў назвай плошчу 19 сьнежня сапраўдным народным беларускім сходам з адзінай мэтай – патрабаваньня новых свабодных, сапраўдных выбараў без удзелу Аляксандра Лукашэнкі. Гэты лёзунг шмат разоў тут на плошчы скандавалі.

Дарэчы, праўрадавых прадстаўнікоў тут няма – толькі прыхільнікі, толькі актывісты штабоў, толькі людзі, якія думаюць інакш, чым афіцыйныя беларускія ўлады. У параўнаньні з 2006 годам, дзе на гэтым месцы Аляксандар Мілінкевіч хацеў правесьці свой перадвыбарчы мітынг, тут правіў баль АМАП і Зьміцер Паўлючэнка. А тут цяпер правяць баль музыкі. Тут шмат беларускай музыкі. Апроч таго, паколькі сёньня дзень беларускай салідарнасьці, то ўдзельнікі гэтага мітынгу выйшлі на пэрымэтар Ратушы з партрэтамі зьніклых беларускіх палітыкаў – апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі, каб нагадаць, што пры гэтым рэжыме зьнікаюць людзі і дамагацца расьсьледаваньня гэтых справаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG