Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія фэміністкі распрануліся супраць беларускага "Бацькі"


Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ўкраінская фэмінісцкая ініцыятыва FEMEN вырашыла "падтрымаць братэрскі народ, змучаны таталітарным рэжымам кіраваньня Лукашэнкі".

"Гэй, беларусы, карыстайцеся сваім шанцам! Скіньце Лукашэнку з наседжанага трона!

Прыватызацыя ўлады — паняцьце, недапушчальнае па сучасных мерках. Культ асобы — перажытак даўно спачылага Савецкага Саюзу, і спыніць яго — сьвяты абавязак любога беларуса".

FEMEN правялі мона-мітынг "Турніце бацьку!" каля муроў амбасады Беларусі ў Кіеве. Другім пасланьнем акцыі было "Шукайце Алесю!" — як заклік уводзіць у палітыку жанчын.

"Мы лічым, што выратаваць Беларусь сёньня можа толькі жанчына. FEMEN прапаноўвае беларусам супрацьпаставіць мужчынскаму нахабнаму таталітарызму жаночую мяккасьць і сілу. Chercher la femme, браты славяне!" — адзначаецца ў блогу FEMEN у Жывым журнале.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG