Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы дзень датэрміновага галасаваньня – 3,4 працэнта


У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі прагаласавала 3,4 працэнта выбарцаў. "Датэрміноўка" ідзе з апераджэньнем графіку 2006 года.

Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на сакратара Цэнтравыбаркаму Мікалая Лазавіка.

"У цэлым па рэспубліцы за ўчорашні дзень прагаласавала 3,4% выбарцаў, унесеных у сьпісы для галасаваньня", — адзначыў сакратар беларускага ЦВК.

Галасаваньне па рэгіёнах:


"У час вучобы, якую мы праводзілі ў абласьцях, прасілі не фарсіраваць датэрміновае галасаваньне, асабліва ў сельскай мясцовасьці", — сказаў сакратар ЦВК. Паводле ягоных слоў, "цяпер, размаўляючы з арганізатарамі выбараў і пытаючыся, як паводзіць сябе насельніцтва, атрымліваем нечаканы адказ. Наадварот, самі сельскія жыхары актыўна ідуць на датэрміновае галасаваньне", — адзначыў М. Лазавік.

Сакратар заявіў, што ў ЦВК не паступала "ніводнага сыгналу" з нагоды прымусу да датэрміновага галасаваньня або нейкіх збояў у працы выбарчых камісій.

Датэрміновае галасаваньне завершыцца 18 сьнежня, асноўны дзень галасаваньня — 19 сьнежня.

У 2006 годзе, паводле паведамленьняў з Цэнтравыбаркаму, у першы дзень да скрыняў прыйшлі 3% ад агульнай колькасьці выбарнікаў.

Усяго ў 2006 годзе датэрмінова прагаласавала 31,3 працэнта выбарцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG