Больш за 600 журналістаў замежных СМІ будуць асьвятляць прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, журналістам, якія прыедуць адмыслова для асьвятленьня выбарчай кампаніі, ужо выдадзена больш за 410 часовых акрэдытацый. Апрацоўваецца яшчэ каля 40 заявак.
Акрамя таго, па словах Савіных, асьвятляць прэзыдэнцкія выбары будуць яшчэ 220 журналістаў замежных СМІ, якія маюць сталую акрэдытацыю.
Паводле Савіных, акрэдытаваныя журналісты ўсіх найбуйнейшых СМІ Эўропы, СНД, ЗША, Японіі і Кітаю. Сярод іх — Бі-бі-сі, Рэйтэр, "Гардыян", "Файнэншл Таймс","Уол Стрыт Джорнал","Асашыэйтэд Прэс","Франс Прэс", "Ле Монд", "Рэпубліка", "Карэрэ деля Сэра" і іншыя.