Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над Віцебскам зноў лунаў нацыянальны сьцяг


У суботу позна ўвечары аазыцыянэр Барыс Хамайда бачыў нацыянальны сымбаль на вуліцы Зеленагурскай у Віцебску. Аднак ураньні, калі ён накіраваўся туды з фотаапаратам, бел-чырвонага-белага сьцяга, замацаванага над цеплатрасай, ужо не было.

Барыс Хамайда кажа, што сьцяг маглі бачыць ня толькі позьнія мінакі, але і пасажыры чыгункі, якія ехалі ўночы зь Віцебску ў кірунку Воршы.

З вартых даверу крыніц апазыцыянэр ведае зьмест цыдулкі, якую няўлоўны Мірон прымацаваў да сьцяга. У ёй - ізноў папярэджаньні пра небясьпеку выбараў і заклік да байкоту: “Хачу нагадаць урадам цывілізаваных краін, што ў лістападзе 1996 году ў Беларусі адбыўся антыканстытуцыйны пераварот. Існуючы рэжым ізноў спрабуе легітымізавацца. За апошнія 16 год нічога не зьмянілася. Без легітымнай Канстытуцыі няма сапраўдных выбараў зь легітымным вынікам! Таму грамадзкае прызнаньне вынікаў выбарчага фарсу ўзарве фундамэнтальныя асновы міжнароднага права і нанясе ўдар у сьпіну маладзейшаму пакаленьню беларусаў.

Упэўнены, што беларускі вызвольны рух ніколі не прызнае гэтую здраду. Мы абавязкова вернем Беларусь у канстытуцыйнае поле, і толькі тады зьявіцца магчымасьць сапраўдных выбараў. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG