Мыта на расейскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, будзе адмененае. Беларусь будзе аддаваць Расеі 100% экспартнага мыта на нафтапрадукты. Пра гэта паведаміла РІА "Новости" са спасылкай на міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Эльвіру Набіуліну.
Паводле словаў Набіулінай, рашэньне аб мыце пачне дзейнічаць пасьля ратыфікацыі Менскам, аднак не раней за 1 студзеня 2011 году. Эльвіра Набіуліна дадала, што, паводле словаў прэзыдэнта Беларусі, ратыфікацыя павінна адбыцца найбліжэйшым часам. Міністарка таксама заявіла, что цана на расейскі газ для Беларусі ў 2011 годзе застанецца на заплянаваным узроўні.