Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыйныя кандыдаты сабраліся за зачыненымі дзьвярыма


У Менску праходзіць сустрэча апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі. Перамовы вядуцца ў адсутнасьці СМІ.

Паводле зьвестак БелаПАН, у сустрэчы ўдзельнічаюць Уладзімер Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Дзьмітры Вус, Віктар Цярэшчанка.

Асноўная тэма перамоваў – стратэгія сумесных дзеяньняў у дзень выбараў, 19 сьнежня.

Незадоўга да сустрэчы на пікеце ў цэнтры Менску Ўладзімер Някляеў выказаў ідэю адначасовага зьняцьця з выбараў усіх дэмакратычных кандыдатаў.

"Нам нельга дапусьціць, каб выбары былі прызнаныя міжнароднымі структурамі. Калі мы ўсе разам здымем свае кандыдатуры – гэта будзе магутны крок", – заявіў Някляеў.

Ён лічыць, што 19 сьнежня грамадзяне павінны выйсьці на плошчу і запатрабаваць правядзеньня новых выбараў, але ўжо без удзелу Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG