Лідэр арганізацыі «Малады Фронт» каля 3 гадзінаў правёў у Першамайскім РУУС Менску. Яго падазравалі ў падробцы правоў кіроўцы. У выніку дакумэнты прызналі сапраўднымі, але аўто, якім кіраваў Дашкевіч, калі 8 сьнежня прыкладна а 17-й гадзіне яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ, пакінулі для праверкі.
Паводле словаў Зьмітра Дашкевіча, ягонае пасьведчаньне кіроўцы прызналі сапраўднымі толькі пасьля таго, як у РУУС зьявіліся прадстаўнікі місіі БДІПЧ АБСЭ, да прыезду якіх Дашкевіч адмаўляўся акрываць аўтамабіль, баючыся таго, што яму могуць нешта «падкінуць». Аўтамабіль «Dodge», які не належыць Зьмітру Дашкевічу, застаўся ў Першамайскім РУУС для праверкі, ці не знаходзіцца ён ва ўгоне.