У латвійскіх парлямэнцкіх выбарах, што прайшлі ў кастрычніку, не змаглі ўдзельнічаць некалькі заяўленых кандыдатаў. Прычынай гэтага быў стан іх псыхічнага здароўя.
Як мяркуюць вядучыя прадстаўнікі латвійскай псыхіятрычнай школы, у цяперашнім палітычным асяродзьдзі краіны псыхапатаў вельмі шмат. У сувязі з уласьцівымі гэтым людзям псыхалягічнымі асаблівасьцямі, яны здольныя ствараць пра сябе яркае, але ілжывае ўражаньне. Многія ўспрымаюць іх асобы як нешта значна большае, чым ёсьць на самой справе. Палітыкі з псыхічнымі захворваньнямі, якія прагнуць грамадзкага прызнаньня, схільныя высоўваць самыя фантастычныя тэорыі і адстойваць іх з такім запалам, што электарат прымае іх фантазіі за геапалітычныя канцэпцыі. Такія палітыкі патрапляюць зрабіць, здавалася б, немагчымае — падпарадкаваць сабе значную частку насельніцтва.
“Яны думаюць, што здаровыя, але ідуць у палітыку лячыцца”
Паводле вядомага латыскага адмыслоўца ў галіне псыхіятрыі і псыхатэрапіі Віестура Рудзітыса, праблема іх грамадзтва ў тым, што сучасныя палітыкі Латвіі абралі сабе палітыку ў якасьці псыхатэрапіі.
"Яны думаюць, што здаровыя, але ідуць у палітыку лячыцца, — кажа доктар Рудзітас і працягвае. — Сымптомам у палітычным асяродзьдзі нашага маладога грамадзтва зьяўляецца тое, што сярод палітыкаў вельмі шмат псыхапатаў, якія звычайна заўсёды лезуць на сцэну, якія не разумеюць розьніцы паміж тым, што яны адчуваюць, і тым, што адбываецца на самой справе. Лёгіка прыкладна такая: калі я злы, значыць, нягоднік — ты ..."
На думку псыхатэрапэўта, “народны абраньнік, прафэсійны палітык адпавядае эмацыйным патрэбам пэўнай часткі грамадзтва. У палітычнасьпелых соцыюмах палітыка для такога абраньніка — гэта яго праца, а не адзіны сэнс усяго жыцьця. Чалавек проста працуе ў палітыцы ў якасьці спэцыяліста, які мае адпаведную кваліфікацыю. Палітыкі такога тыпу характэрныя для сталай дэмакратыі, у Латвіі ж іх пакуль няшмат”.
“Калі ў краіне 15% псыхічна неўраўнаважаных, то ў палітыцы — 75%”
Латыскі адмысловец лічыць, што калі ў краіне агулам налічваецца 15% насельніцтва з псыхічнымі адхіленьнямі, то ў палітыцы іх колькасьць дасягае ўжо прыкладна 70-75%.
З гледзішча Рудзітаса, ёсьць толькі адно важнае адрозьненьне паміж псыхапатамі звычайнымі і псыхапатамі, надзеленымі ўладай. Псыхічная неўраўнаважанасьць звычайных людзей перашкаджае ім прыстасавацца да жыцьця ў грамадзтве, сацыяльна адаптавацца. У псыхапатаў-палітыкаў усёінакш. Іх комплексы перашкаджаюць ім толькі ў дзяцінстве і юнацтве. Потым гэтыя людзі здолеюць выкарыстоўваць свае слабасьці як сілу і абапірацца на іх у палітычнай кар'еры. Менавіта асобы з такім псыхатыпам могуць зрабіць найбольшае ўражаньне на натоўп. Калі ж такія людзі прыходзяць да ўлады, хваравітыя рысы іх характару пачынаюць замінаць жыцьцю грамадзтва ў цэлым. Менавіта грамадзтву даводзіцца расплачвацца за індывідуальныя слабасьці і дзіцячыя крыўды такіх палітыкаў.
"З гледзішча палітычнай адказнасьці латышы, як многія іншыя прадстаўнікі былых савецкіх рэспублік, застаюцца, бадай, вельмі маладой нацыяй. І менавіта таму ў такіх маладых грамадзтвах трэба дбаць пра эфэктыўныя мэханізмы кантролю за здароўем лідэраў”, лічыць латыскі псыхатэрапэўт.
“У Беларусі патрэбу ў псыхіятрычнай дапамозе мае кожны восьмы”
Што да беларускіх клінічных псыхіятраў ды псыхатэрапэўтаў, то яны не выказваюць прэсе сваіх ацэнак адносна наяўнасьці праблемаў з псыхічным здароўем у прадстаўнікоў беларускай палітычнай эліты. Калі ж казаць пра колькасьць беларусаў з псыхічнымі захворваньнямі, то яна, паводле аднаго зь вядучых псыхіятраў краіны Рамана Еўсягнеева, можа складаць 12-15%. Прыкладна тая ж лічба, што і ў Латвіі ці ў іншых эўрапейскіх краінах.
Паводле прафэсара Еўсягнеева, найменей кожны восьмы беларус сёньня мае патрэбу ў адпаведнай тэрапіі, але рэальная колькасьць тых, хто зьвяртаецца да псыхіятра, значна меншая. Падобная сытуацыя зноў жа ўласьцівая і большасьці постсавецкіх краін.
Такое меркаваньне падзяляе і маскоўскі псыхоляг-сэксапатоляг Дзіля Енікеева. Паводле яе ацэнак, колькасьць людзей з пэўнымі псыхічнымі ды сэксуальнымі адхіленьнямі ў расейскай палітыцы складае найменей 75%.
Пра гэтыя паталёгіі, кажа Енікеева, можна меркаваць, назіраючы за моўнай імправізацыяй і некаторымі жэстамі палітычных дзеячаў. Так, у сьпічах крамлёўскага кіраўніка Ўладзімера Пуціна зьвяртае на сябе ўвагу «сарцірная» тэма. Калі ж браць беларускага лідэра Аляксандра Лукашэнку, то ў яго прамовах прысутнічае нямала так званых сілавых фантазій — «галовы скручу» і г.д.
Другі расейскі адмысловец, доктар псыхалёгіі Варвара Марасонава, складаючы псыхалягічны партрэт беларускага кіраўніка, убачыла ў яго прамовах і жэстах агрэсію ў адносінах да бліжэйшага асяродзьдзя і садысцкія схільнасьці.
Як мяркуюць вядучыя прадстаўнікі латвійскай псыхіятрычнай школы, у цяперашнім палітычным асяродзьдзі краіны псыхапатаў вельмі шмат. У сувязі з уласьцівымі гэтым людзям псыхалягічнымі асаблівасьцямі, яны здольныя ствараць пра сябе яркае, але ілжывае ўражаньне. Многія ўспрымаюць іх асобы як нешта значна большае, чым ёсьць на самой справе. Палітыкі з псыхічнымі захворваньнямі, якія прагнуць грамадзкага прызнаньня, схільныя высоўваць самыя фантастычныя тэорыі і адстойваць іх з такім запалам, што электарат прымае іх фантазіі за геапалітычныя канцэпцыі. Такія палітыкі патрапляюць зрабіць, здавалася б, немагчымае — падпарадкаваць сабе значную частку насельніцтва.
“Яны думаюць, што здаровыя, але ідуць у палітыку лячыцца”
Паводле вядомага латыскага адмыслоўца ў галіне псыхіятрыі і псыхатэрапіі Віестура Рудзітыса, праблема іх грамадзтва ў тым, што сучасныя палітыкі Латвіі абралі сабе палітыку ў якасьці псыхатэрапіі.
"Яны думаюць, што здаровыя, але ідуць у палітыку лячыцца, — кажа доктар Рудзітас і працягвае. — Сымптомам у палітычным асяродзьдзі нашага маладога грамадзтва зьяўляецца тое, што сярод палітыкаў вельмі шмат псыхапатаў, якія звычайна заўсёды лезуць на сцэну, якія не разумеюць розьніцы паміж тым, што яны адчуваюць, і тым, што адбываецца на самой справе. Лёгіка прыкладна такая: калі я злы, значыць, нягоднік — ты ..."
На думку псыхатэрапэўта, “народны абраньнік, прафэсійны палітык адпавядае эмацыйным патрэбам пэўнай часткі грамадзтва. У палітычна
Народны абраньнік адпавядае эмацыйным патрэбам пэўнай часткі грамадзтва.
“Калі ў краіне 15% псыхічна неўраўнаважаных, то ў палітыцы — 75%”
Латыскі адмысловец лічыць, што калі ў краіне агулам налічваецца 15% насельніцтва з псыхічнымі адхіленьнямі, то ў палітыцы іх колькасьць дасягае ўжо прыкладна 70-75%.
З гледзішча Рудзітаса, ёсьць толькі адно важнае адрозьненьне паміж псыхапатамі звычайнымі і псыхапатамі, надзеленымі ўладай. Псыхічная неўраўнаважанасьць звычайных людзей перашкаджае ім прыстасавацца да жыцьця ў грамадзтве, сацыяльна адаптавацца. У псыхапатаў-палітыкаў усё
З гледзішча палітычнай адказнасьці латышы, як і іншыя прадстаўнікі былога СССР, застаюцца вельмі маладой нацыяй.