Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В. Рымашэўскі: "Трэба больш каардынаваць свае дзеяньні"


Belarus -- campaigning in Orsha (Vorša, Orša), Vital Rymasheuski (Rymašeŭski), president election, 7dec2010
Belarus -- campaigning in Orsha (Vorša, Orša), Vital Rymasheuski (Rymašeŭski), president election, 7dec2010
7 сьнежня ў Воршы прайшла сустрэча кандыдата на прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага з выбарцамі. На сустрэчу прыйшло каля 120 аршанцаў. Наш карэспандэнт Валер Каліноўскі пасьля сустрэчы распытаўся ў кандыдата пра хаду яго выбарчай кампаніі.

Каліноўскі: Спадар Віталь, вашая сустрэча ў Воршы прайшла карэктна і спакойна. Але ці ўдалося вам знайсьці агульную мову з жыхарамі гэтага гораду?

Рымашэўскі: З многімі, хто прыйшоў на гэтую сустрэчу, безумоўна так. Многія людзі дзякавалі. 17 чалавек пакінулі свае кантакты -- тым ці іншым чынам далучыліся да БХД. Гэта няблага і гэта галоўны вынік.

Каліноўскі: На гэтым сходзе вы заклікалі аршанцаў далучацца да партыі БХД. Ці гэта зьяўляецца адной з мэтаў вашай выбарчай кампаніі.

Рымашэўскі: Гэта зьяўляецца адной з мэтаў нашай дзейнасьці, а ня толькі выбарчай кампаніі. Таму што казаць прыгожыя лёзунгі альбо высмоктваць
Калі мы ня створым моцныя арганізацыі, дык ўлада ня зьменіцца.
грошы з Захаду ці з Усходу -- не самае галоўнае, чым павінны займацца палітыкі. Палітыка павінна абапірацца на сілу беларускага народу. А гэтая сіла складаецца якраз зь сябраў і прыхільнікаў. Тры чалавекі ўжо сёньня запоўнілі анкету. Калі мы ня створым моцныя арганізацыі -- ня толькі БХД, я і іншых заклікаю так рабіць -- дык ўлада ня зьменіцца. Проста лёзунгамі ўлады ня зьменіш.

Каліноўскі: Як вы ў цэлым ацэньваеце сваю кампанію? Наколькі лічыце яе ўдалай?

Рымашэўскі: Сыходзячы з тых рэсурсаў, якія ў нас былі на гэтую кампанію -- фінансавых, дык я ўвогуле кажу пра іх адсутнасьць -- лічу, што вельмі добра. На сёньняшні момант вельмі добра. Паглядзім, што будзе на плошчы, якія будуць вынікі. Пакуль што рана казаць. Але да гэтага моманту станоўча, бо людзі шмат працавалі. Безумоўна, можна было б лепей. Мы бачым свае недахопы, недапрацоўкі, але з таго што мы мелі, шчыра магу сказаць, здавальняючая адзнака.

Каліноўскі: У 2006 годзе апазыцыйныя кандыдаты мелі праблемы з залямі, але людзі масава ішлі на іх сустрэчы. Цяпер праблемаў з залямі няма, але людзі ідуць ня вельмі актыўна. Чаму?

Рымашэўскі:
Таму што ўлада ўлічыла памылкі 2006 году. Добра было б, каб і
Улада ўлічыла памылкі 2006 году.
дэмакратычныя сілы маглі вучыцца на сваіх памылках. Тады быў ажыятаж. тады было толькі два кандыдаты. Адзін зь іх быў "адзіны", і ў прынцыпе інфармацыя пра гэта йшла. А сёньня беларуская ўлада зрабіла з выбараў гульню. Яны паказваюць 9 кандыдатаў, але інфармацыі пра выбары няма. Дзяржаўныя СМІ зрабілі ўсё, каб не зрабіць з выбараў падзею. Каб зрабіць гэта нечым шараговым, другарадным.

Каліноўскі: Да канца кампаніі засталося 2 тыдні. Зыходзячы з вашага досьведу, што б вы лічылі вартым падкарэктаваць, зьмяніць апазыцыі ў часе гэтых выбараў?

Рымашэўскі: Трэба больш каардынаваць свае дзеяньні. Таму што шмат дэклярацый, а мала рэальнай супольнай працы. Трэба гэта мяняць.

Каліноўскі:
А ў сваёй асабістай дзейнасьці?

Рымашэўскі: Мы бачым шмат недахопаў нашай каманды, але прафэсіяналізм, зразумела, расьце. Мы вучымся, так бы мовіць, у баявых умовах. Выпраўляем свае памылкі на хаду. Я думаю, што памылкі выпраўляюцца -- з кожнай сустрэчай, людзей на сустрэчах усё больш і больш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG