Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі Някляева і Саньнікава не дайшлі да Ўсебеларускага сходу


Прадстаўнікі кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава зьвярнуліся ў Цэнтравыбаркам. Яны патрабуюць даць кожнаму кандыдату яшчэ гадзіну тэлеэфіру на працягу бліжэйшых двух тыдняў. Заяву ў ЦВК панесла давераная асоба Някляева Тацяна Процька.

Пра гэта ў інтэрвію “Эўрарадыё” распавёў прадстаўнік выбарчага штабу Някляева Міхаіл Пашкевіч:

“Два тыдні да выбараў, а ўчора каля трох гадзінаў адзін чалавек выступаў на Ўсебеларускім народным сходзе. Ён паліваў брудам усіх нас і асабліва нашых лідэраў. Цяпер мы яшчэ раз паўторым нашы патрабаваньні да Ярмошынай, якія падпісалі два кандыдаты – Уладзімер Някляеў і Андрэй Саньнікаў. Патрабуем дадатковых тэлевыступаў. Гэта адзінае, чаго мы патрабуем”.

Пасьля гэтага прыхільнікі абодвух кандыдатаў пайшлі калёнай да Палаца Рэспублікі, дзе праходзіць Усебеларускі народны сход. Апазыцыянэры хацелі перадаць гэтыя патрабаваньні ўдзельнікам сходу. Аднак каля ГУМу іх спынілі міліцыянты. Каб не правакаваць сілавікоў, удзельнікі акцыі вырашылі разысьціся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG