Да 3 сьнежня агітацыйныя пікеты ў падтрымку кандыдата Ўладзімера Някляева можна было ўбачыць толькі ў абласным цэнтры. 4 сьнежня яны зьявіліся ў Воршы, Полацку, Наваполацку і Глыбокім. Некаторыя будуць дзейнічаць цяпер штодня, а некаторыя – толькі ў выходныя.
На глыбоцкім кірмашы “Верас”, а потым каля крамы “Арбіта” – месцах, найбольш людных у выходныя дні – агітацыйныя ўлёткі раздаваў мінакам актывіст Яраслаў Берніковіч. Ён кажа, што будзе ладзіць пікеты па суботах і нядзелях, а ў іншыя дні інфармацыйныя матэрыялы пра кандыдатаў будуць распаўсюджвацца па хатах і кватэрах выбаршчыкаў -- “ад дзьвярэй да дзьвярэй”.
У Воршы пікет зьявіўся каля каля гарадзкога цэнтра культуры. Улёткі мінакам раздавалі моладзевыя актывісты Ганна Чумаева і Алесь Макарэвіч.
Яны распавядаюць, што мінакі ахвотна бралі ўлёткі, і што пікеты ў падтрымку Ўладзімера Някляева цяпер будуць штодзённыя. Дарэчы, у Воршы гэта ўжо другі агітацыйны пікет: першы зладзілі прыхільнікі Андрэя Саньнікава, і агітуюць яны каля аршанскага Дома гандлю.
Гандлёвыя аб’екты – самыя папулярныя ва ўдзельнікаў агітацыйных пікетаў. Каля Дома гандлю, а таксама ў раёне вуліцы Марыненка сёньня былі пастаўленыя пікеты ў Полацку. Наваполацкія актывісты таксама агітавалі за Уладзімера Някляева каля тамтэйшага Дома гандлю і каля гандлёвага цэнтру “Дзьвіна”. Ад сёньня гэтыя пікеты будуць функцыянаваць штодня.