У беларускіх народных казках страшнага, трохгаловага і вогнедыхага Цмока можна было перамагчы толькі ў адным месцы – на Калінавым мосьце. Што і рабіў добры малойца-асілак з народу – выклікаў свайго ворага на мост і адсякаў яму ўсе тры галавы. Ці стане Плошча Каліноўскага гэткім Калінавым мостам у змаганьні за ўладу ў Беларусі? І што азначае архетып бацькі ў традыцыйнай беларускай культуры? Пра гэта мы паразважаем з этнакультуролягам Антанінай Хатэнкай.
Міхась Скобла: "За савецкім часам выбарчы ўчастак успрымаўся як гандлёвая кропка: там можна было набыць дэфіцытныя прадукты. А сёньня якое стаўленьне ў пераважнай бальшыні народу да выбараў?"
Антаніна Хатэнка: "З уласных назіраньняў і развагаў (мае вокны выходзяць на школу-выбарчы ўчастак) дазволю сабе зрабіць выснову: выбары спакваля перасталі адыгрываць у нашым грамадзтве і ролю гандлёвай кропкі, і ролю сьвяточнай пляцоўкі, адкуль суцешна было шмат каму вяртацца ў прыўзьнятым настроі. Выбары – зьява нудная, як ні падвясельваюць іх сьпевамі й музыкай. Нудная з прычыны сваёй безвыходнасьці. Нудная і прымусовая акцыя. Рэдкае выключэньне сёньня, каб чалавек з ахвотай і вераю ў канчатковы вынік сьпяшаў галасаваць. Далёка ж ня кожны здатны ўдзельнічаць у адпрацаваным да дэталяў спэктаклі, дзе яму адводзяць ролю дурня".
Скобла: "У нашых народных казках герой, каб перамагчы Цмока, выклікае яго змагацца на Калінавы мост. Ці можна назваць Кастрычніцкую плошчу, плошчу Каліноўскага, гэтакім сабе Калінавым мостам? Дзе, у якой прасторы дзейная беларуская ўлада пачувацьмецца найслабейшай?"
Хатэнка: "Найменьне – гэта код падлучэньня да пэўнай энэргіі ў космасе. Дык якую энэргію захоўвае плошча, што называецца Кастрычніцкай? Супраціву, разбурэньня, варажнечы. І на Калінавым мосьце, дарэчы, адбываюцца тыя ж энэргетычныя счапленьні. Бо мітычны мост – насамрэч тонкая мяжа між старога й новага, пачатку й скону, цемры й сьвятла, пагібелі й паратунку. Месца пераходу – з аднаго стану ў інакшы. Зазвычай, у архаічным разуменьні, кропкі пераходу лякалізуюцца ў пустэльні, балоце, багне, на вогненнай рацэ. І гэта паўстае як сымбаль выбару: ад учора да заўтра, ад сьвету знаёмага да невядомасьці. У Беларусі сьвет гэты – звыкласьць, стабільнасьць, прадказальнасьць, а іншасьвет, за Калінавым мостам, – таемнае, сакральнае поле трансфармацыі, пераменаў. І туды зазірнуць, тым больш пайсьці – страшна. На Калінавы мост выходзяць толькі мужныя. Дзейная ўлада на Кастрычніцкай плошчы прэзэнтавалася толькі праз рэпрэсіўныя сілы. А як адольваць таго, каго ня бачыш, хто выстаўляе замест сябе нейкую збройную машыну? І адважныя, хто надаў плошчы імя Кастуся Каліноўскага (ці чутно вам сугучча з Калінавым мостам?) у падсьвядомым спадзяваньні на падмогу продкаў, ваяроў з іншасьвету, папраўдзе ня мелі з кім рэальна змагацца. Улада ў такіх варунках безаблічная".
Гэтак распадаецца казачны пракаветны код, шыфр. Выходзіць, што Калінавы мост выбару сапраўды толькі з аднаго боку. З боку іншасьвету,пераменлівасьці, зруйнаваньня аджылага – дзеля новага. У прасторы казкі герой выклікае Цмока, што праглынуў нябесныя сьвяцілы і ўсталяваў валадарства цемры, застыласьці, на барацьбу. Калінавы мост – чысты, сам па сабе ён нэўтральны. Затое ён падзяляе два сьветы – халодны, нязьменны й падтрыманы продкамі цёплы, нават бунтоўна-гарачы, эвалюцыйны, рухавы. Цяпер істотна: хто з супраціўнікаў зь якой крыніцы-энэргіі будзе сілкавацца. З чыйго вытоку мацнейшая сіла, той і пераможа. Вось вам факты гісторыі (гэта ж таксама памяць-энэргія): Кастрычніцкая плошча ледзь не стагодзьдзе напрацоўвае здольнасьць да панішчэньня волі, а Кастусь Каліноўскі зь ягоным памкненьнем да волі панішчаны імпэрскай, цмокавай сілай. Тое й пацьвярджаецца. Знакі не памыляюцца. Улада чэрпае з Кастрычніка, супраціўнік – з Каліноўскага. Маральныя катэгорыі тут ня ўлічваюцца. Толькі моц энэргій. У нашым выпадку ўлада ня лічыць патрэбным сама выходзіць “біцца ці мірыцца” на плошчу, пасылае памагатых – спэцназ. Вызначальнай бойкі не атрымліваецца.
А дзе тая ўлада саслабла б? Ёсьць, вядома, на зямлі месцы сілы, і далі б яны магутнасьці герою-вызваліцелю. Толькі ўлада іх ня чуе, ня ведае й патрэбы ў тым ня мае: туды яе не прыцягнеш. Ды й гэта катэгорыя не геаграфічная, а духовая. Перамагчы можа той, хто ваюе ня простай сілай – кажа казка – а сілай мэты. Відаць, мэты ў нашых герояў, памкнёных вярнуць сьвятло, пакуль былі занадта абстрактныя, каб роўненька патрапіць імі ў код перамогі, як Удовін сын патрапляў у галовы Цмока".
Скобла: "Калі Лукашэнку сталі называць па-панібрацку "бацькам", я падумаў, што ён будзе супраць – гэта ўсё ж мянушка. Але ён ня толькі ня супраць, ён сам сябе так любіць называць. Што азначае архетып бацькі ў беларускай традыцыйнай культуры?"
Хатэнка: "Бацька ў доме, у традыцыйнай сям’і – ня толькі гаспадар, распараднік (часам – адзінаўладны), але жывое ўвасабленьне мужчынскай лініі роду, адказнай за працяг і росквіт. Менавіта з гэтай прычыны чакалі нараджэньня сына й смуткавалі, калі зьяўляліся дочкі. Маці ў сям’і мае куды больш паважную ролю – трымальніцы й абярожніцы духу, яна навучае любіць. Затое бацька навучае біцца, бараніцца. У традыцыі гэткім чынам выбудоўваецца раўнавага. Прынамсі, вонкавая. Але мы жывём па-за традыцыяй, і даўно. Узятая кіраўніком Беларусі на сябе місія "бацькі народу" надае яму права трымаць усіх пад назіркам, ушчуваць, караць і мілаваць, прытуляць і ахоўваць. Вось вам і моцная рука, і “бацька добры, бацька добры, а маці ліхая”… Бацька – неаспрэчны аўтарытэт. Ува ўсіх нашых мітах, паданьнях, балядах бацька моцны, як крэмень, непадступны, бескампрамісны: ён сам вырашае, каго зь дзяцей надзяліць якой доляй спадчыны, каго з кім пажаніць. Гэты нораў прыўнесены з азіяцкай культуры, перадусім – з Расеі".
Скобла: "У народнай мове існуе і гэткае слова – “паўтатак”. Гэта кепскі бацька, які не даглядаў дзяцей, ня дбаў пра дом і сям’ю. Для каго Лукашэнка – "бацька", а для каго "паўтатак"?"
Хатэнка: "Бацькам" Лукашэнка паўстае для слабых, затурканых, бездапаможных і лянотных што-небудзь вырашаць, браць на сябе адказнасьць. Для інфантыльнага беларуса ў гэткім абагульненым вобразе. "Бацьку" ў ім прызнаюць лянотныя басякі, галота, якая колісь зрабіла рэвалюцыю, “каб не было багатых”. І тут – любоў узаемная. На жаль, не скажу, каб такіх было мала: савецкая ўлада напладзіла цэлае войска агрэсіўных падначаленых. І зразумела: яны на дух не пераносяць гаспадароў-рупліўцаў. Бо яны ўжо выбралі сабе гаспадара-валадара, праўдзівага й клапатлівага на векі вякоў. Таму кожны памкнёны да волі, да самастойнасьці чалавек мае ў асобе саманазванага "бацькі" паўтатка, які не дае, не дазваляе эвалюцыянаваць і трымацца мудрай глебы. Тыя, хто не прызнае ў ім "бацьку", замінаюць яму кіраваць і рупіцца пра агульнае шчасьце. А таму ён пазбаўляе іх чаго? Як пазбаўлялі заўжды, ва ўсе часы: мовы й здабытку, вады й хлеба. І зацята не выходзіць на Калінавы мост для адкрытай барацьбы".
Скобла: "Паэт Зьніч, ён жа Алег Бембель, ён жа брат Мікалай – манах Жыровіцкага манастыра, любіць публічна чытаць свой верш з такімі радкамі: “Дзеткі бацьку не выбіраюць, дзеткам бацьку Гасподзь дае”. Наколькі беларусы схільныя пагадзіцца з тэзай царквы: кожная ўлада ад Бога?"
Хатэнка: "Беларусы ня тое каб выяўлялі схільнасьць, – яны заўсёды напагатове слугаваць уладзе – пасланьніцы Божай. Прычым, менавіта слугаваць, пакорліва несьці крыж, які ўзваліць на плечы ўладатрымальнік. Асабліва гэткае стаўленьне да ўлады папулярызуе Праваслаўная царква. Але, адсланіўшыся ад хрысьціянства, мы знаходзім тую ж самую формулу адносінаў Бога і ўлады ў народнай культуры: кожны народ варты сваіх уладароў. Гэткім чынам, кожны ўладар адбівае, як люстэрка, тое, што ўяўляе зь сябе супольнасьць, якой ён кіруе. І ўсё гэта задумана звыш – дзеля таго, каб чалавек асьмеліўся паглядзець сабе ў вочы і… рызыкнуў на перамены – сябе, а значыць спакваля й сьвету вакол сябе. Беларусы ж пакуль хаваюцца самі ад сябе, якіх ім паказвае іхні кіраўнік, і губляюць астатнія этнічныя прыкметы. Вось так Бог праз уладу навучае нас самазахаваньню – не адно ў сэнсе фізіялягічным (тут мы прыстасаваліся аж залішне!), але перадусім у кантэксьце духовым. Бо наколькі мы паважаем у сабе прысутнасьць Бога, настолькі здольны адстойваць права жыць у волі, жыць у свабодзе, як наказваў з-пад маскоўскай шыбеніцы Кастусь Каліноўскі".
Скобла: "Лукашэнка не выступае па БТ – разам з усімі кандыдатамі на пасаду прэзыдэнта. Замест ягонага выступу паказваюць тэлеролікі з цыклю “Беларуская зямля”. Што гэта мае азначаць?"
Хатэнка: "Што мае азначаць? Вунь – глядзіце! – і зямля беларуская з усім яе хараством – яркая візытоўка, апазнавальны знак кіраўніка краіны. Адбываецца гэткая пэрсаніфікацыя Беларусі ў вобліку Лукашэнкі й містыфікацыйнае ператварэньне яго ў Беларусь. У архаічнай шаманскай культуры праводзілі пэўныя таемныя рытуалы з мэтай пэрсаніфікацыі божышча – прадстаўніка Вышэйшага сьвету дзеля сьвятарнай дзеі на зямлі. Такая вось сакралізацыя кіраўніка краіны й ягонай чыннасьці, вядома ж, выклікае ў некаторых беларусаў несьвядомае жаданьне пакланіцца й памаліцца. І ў кантэксьце асьвятарваньня кіраўніка краіны, абагаўленьня ягонай ролі дакумэнтальны фільм пра вечную й прыгожую Беларусь замест выбарчага выступу – якраз яскравая ілюстрацыя атаясамленьня Лукашэнкі з Бацькаўшчынай, з вотчынай, якая ёсьць целам ягоным і кроўю ягонай".
Скобла: "Ёсьць у сацыялёгіі гэткі тэрмін – патэрналізм. Ён азначае патрэбу ў моцнай руцэ. З гэткага гледзішча ці зьяўляюцца беларусы патэрналісцкай нацыяй?"
Хатэнка: "Папраўдзе, беларус – ён хітры. Каб зусім паддацца і ў моцнай руцэ задыхнуцца, на тое ён ня згодзен. А вось прыкінуцца, што сам нічога ня ўмее, ня можа й толькі на моцнага цара спадзяваньне мае – гэта ў нашай натуры прысутнічае. Ды яшчэ паджыўлена сацыялізмам. І дагэтуль жа дасылаюць зь вёсак Лукашэнку лісты, што страха працякае, што ў калодзежы вада прапала. Вера ў гаспадара, які ўсё ведае і ўсё вырашае, здаецца, прарасла ў нашых людзях наскрозь. Прычым, рэлікты падымпэрскай сьвядомасьці выяўляюцца нязьменна: усялякі чыноўнік на месцы горшы за добрага цара, і моцная праведная рука мусіць яго пакараць, каб ўсё ўпарадкаваць і ўсталяваць. Выходзіць, што мы – нацыя не патэрналісцкая, ад моцнай рукі спрабуем ухіліцца. Каб за горла не схапіла. Але прылаўчыліся скарыстоўваць тую руку сабе на выгоду. Дык якая мы ўсё ж нацыя? Падуладная ці вальналюбная? А тут назіраецца пэўны сымбіёз. Так, вальналюбная, і гэта засьведчана і пацьверджана гістарычнымі падзеямі. Але і падуладная, што таксама выяўлена гістарычна. А таму я асьмелюся сказаць: беларусы – нацыя мудрая. Бо аднойчы з гэтай падуладнасьці вырасьце воля. Воля не рэвалюцыйная, не зруйнавальная, не разбуральная, а – сапраўдная, стваральная".
Міхась Скобла: "За савецкім часам выбарчы ўчастак успрымаўся як гандлёвая кропка: там можна было набыць дэфіцытныя прадукты. А сёньня якое стаўленьне ў пераважнай бальшыні народу да выбараў?"
Антаніна Хатэнка: "З уласных назіраньняў і развагаў (мае вокны выходзяць на школу-выбарчы ўчастак) дазволю сабе зрабіць выснову: выбары спакваля перасталі адыгрываць у нашым грамадзтве і ролю гандлёвай кропкі, і ролю сьвяточнай пляцоўкі, адкуль суцешна было шмат каму вяртацца ў прыўзьнятым настроі. Выбары – зьява нудная, як ні падвясельваюць іх сьпевамі й музыкай. Нудная з прычыны сваёй безвыходнасьці. Нудная і прымусовая акцыя. Рэдкае выключэньне сёньня, каб чалавек з ахвотай і вераю ў канчатковы вынік сьпяшаў галасаваць. Далёка ж ня кожны здатны ўдзельнічаць у адпрацаваным да дэталяў спэктаклі, дзе яму адводзяць ролю дурня".
Скобла: "У нашых народных казках герой, каб перамагчы Цмока, выклікае яго змагацца на Калінавы мост. Ці можна назваць Кастрычніцкую плошчу, плошчу Каліноўскага, гэтакім сабе Калінавым мостам? Дзе, у якой прасторы дзейная беларуская ўлада пачувацьмецца найслабейшай?"
На Калінавы мост выходзяць толькі мужныя. Дзейная ўлада на Кастрычніцкай плошчы прэзэнтавалася толькі праз рэпрэсіўныя сілы...
Хатэнка: "Найменьне – гэта код падлучэньня да пэўнай энэргіі ў космасе. Дык якую энэргію захоўвае плошча, што называецца Кастрычніцкай? Супраціву, разбурэньня, варажнечы. І на Калінавым мосьце, дарэчы, адбываюцца тыя ж энэргетычныя счапленьні. Бо мітычны мост – насамрэч тонкая мяжа між старога й новага, пачатку й скону, цемры й сьвятла, пагібелі й паратунку. Месца пераходу – з аднаго стану ў інакшы. Зазвычай, у архаічным разуменьні, кропкі пераходу лякалізуюцца ў пустэльні, балоце, багне, на вогненнай рацэ. І гэта паўстае як сымбаль выбару: ад учора да заўтра, ад сьвету знаёмага да невядомасьці. У Беларусі сьвет гэты – звыкласьць, стабільнасьць, прадказальнасьць, а іншасьвет, за Калінавым мостам, – таемнае, сакральнае поле трансфармацыі, пераменаў. І туды зазірнуць, тым больш пайсьці – страшна. На Калінавы мост выходзяць толькі мужныя. Дзейная ўлада на Кастрычніцкай плошчы прэзэнтавалася толькі праз рэпрэсіўныя сілы. А як адольваць таго, каго ня бачыш, хто выстаўляе замест сябе нейкую збройную машыну? І адважныя, хто надаў плошчы імя Кастуся Каліноўскага (ці чутно вам сугучча з Калінавым мостам?) у падсьвядомым спадзяваньні на падмогу продкаў, ваяроў з іншасьвету, папраўдзе ня мелі з кім рэальна змагацца. Улада ў такіх варунках безаблічная".
Гэтак распадаецца казачны пракаветны код, шыфр. Выходзіць, што Калінавы мост выбару сапраўды толькі з аднаго боку. З боку іншасьвету,
Улада чэрпае з Кастрычніка, супраціўнік – з Каліноўскага ...
А дзе тая ўлада саслабла б? Ёсьць, вядома, на зямлі месцы сілы, і далі б яны магутнасьці герою-вызваліцелю. Толькі ўлада іх ня чуе, ня ведае й патрэбы ў тым ня мае: туды яе не прыцягнеш. Ды й гэта катэгорыя не геаграфічная, а духовая. Перамагчы можа той, хто ваюе ня простай сілай – кажа казка – а сілай мэты. Відаць, мэты ў нашых герояў, памкнёных вярнуць сьвятло, пакуль былі занадта абстрактныя, каб роўненька патрапіць імі ў код перамогі, як Удовін сын патрапляў у галовы Цмока".
Скобла: "Калі Лукашэнку сталі называць па-панібрацку "бацькам", я падумаў, што ён будзе супраць – гэта ўсё ж мянушка. Але ён ня толькі ня супраць, ён сам сябе так любіць называць. Што азначае архетып бацькі ў беларускай традыцыйнай культуры?"
Узятая кіраўніком Беларусі на сябе місія "бацькі народу" надае яму права трымаць усіх пад назіркам, ушчуваць, караць і мілаваць, прытуляць і ахоўваць. Вось вам і моцная рука, і “бацька добры, бацька добры, а маці ліхая” ...
Хатэнка: "Бацька ў доме, у традыцыйнай сям’і – ня толькі гаспадар, распараднік (часам – адзінаўладны), але жывое ўвасабленьне мужчынскай лініі роду, адказнай за працяг і росквіт. Менавіта з гэтай прычыны чакалі нараджэньня сына й смуткавалі, калі зьяўляліся дочкі. Маці ў сям’і мае куды больш паважную ролю – трымальніцы й абярожніцы духу, яна навучае любіць. Затое бацька навучае біцца, бараніцца. У традыцыі гэткім чынам выбудоўваецца раўнавага. Прынамсі, вонкавая. Але мы жывём па-за традыцыяй, і даўно. Узятая кіраўніком Беларусі на сябе місія "бацькі народу" надае яму права трымаць усіх пад назіркам, ушчуваць, караць і мілаваць, прытуляць і ахоўваць. Вось вам і моцная рука, і “бацька добры, бацька добры, а маці ліхая”… Бацька – неаспрэчны аўтарытэт. Ува ўсіх нашых мітах, паданьнях, балядах бацька моцны, як крэмень, непадступны, бескампрамісны: ён сам вырашае, каго зь дзяцей надзяліць якой доляй спадчыны, каго з кім пажаніць. Гэты нораў прыўнесены з азіяцкай культуры, перадусім – з Расеі".
Скобла: "У народнай мове існуе і гэткае слова – “паўтатак”. Гэта кепскі бацька, які не даглядаў дзяцей, ня дбаў пра дом і сям’ю. Для каго Лукашэнка – "бацька", а для каго "паўтатак"?"
Хатэнка: "Бацькам" Лукашэнка паўстае для слабых, затурканых, бездапаможных і лянотных што-небудзь вырашаць, браць на сябе адказнасьць. Для інфантыльнага беларуса ў гэткім абагульненым вобразе. "Бацьку" ў ім прызнаюць лянотныя басякі, галота, якая колісь зрабіла рэвалюцыю, “каб не было багатых”. І тут – любоў узаемная. На жаль, не скажу, каб такіх было мала: савецкая ўлада напладзіла цэлае войска агрэсіўных падначаленых. І зразумела: яны на дух не пераносяць гаспадароў-рупліўцаў. Бо яны ўжо выбралі сабе гаспадара-валадара, праўдзівага й клапатлівага на векі вякоў. Таму кожны памкнёны да волі, да самастойнасьці чалавек мае ў асобе саманазванага "бацькі" паўтатка, які не дае, не дазваляе эвалюцыянаваць і трымацца мудрай глебы. Тыя, хто не прызнае ў ім "бацьку", замінаюць яму кіраваць і рупіцца пра агульнае шчасьце. А таму ён пазбаўляе іх чаго? Як пазбаўлялі заўжды, ва ўсе часы: мовы й здабытку, вады й хлеба. І зацята не выходзіць на Калінавы мост для адкрытай барацьбы".
Скобла: "Паэт Зьніч, ён жа Алег Бембель, ён жа брат Мікалай – манах Жыровіцкага манастыра, любіць публічна чытаць свой верш з такімі радкамі: “Дзеткі бацьку не выбіраюць, дзеткам бацьку Гасподзь дае”. Наколькі беларусы схільныя пагадзіцца з тэзай царквы: кожная ўлада ад Бога?"
Хатэнка: "Беларусы ня тое каб выяўлялі схільнасьць, – яны заўсёды напагатове слугаваць уладзе – пасланьніцы Божай. Прычым, менавіта слугаваць, пакорліва несьці крыж, які ўзваліць на плечы ўладатрымальнік. Асабліва гэткае стаўленьне да ўлады папулярызуе Праваслаўная царква. Але, адсланіўшыся ад хрысьціянства, мы знаходзім тую ж самую формулу адносінаў Бога і ўлады ў народнай культуры: кожны народ варты сваіх уладароў. Гэткім чынам, кожны ўладар адбівае, як люстэрка, тое, што ўяўляе зь сябе супольнасьць, якой ён кіруе. І ўсё гэта задумана звыш – дзеля таго, каб чалавек асьмеліўся паглядзець сабе ў вочы і… рызыкнуў на перамены – сябе, а значыць спакваля й сьвету вакол сябе. Беларусы ж пакуль хаваюцца самі ад сябе, якіх ім паказвае іхні кіраўнік, і губляюць астатнія этнічныя прыкметы. Вось так Бог праз уладу навучае нас самазахаваньню – не адно ў сэнсе фізіялягічным (тут мы прыстасаваліся аж залішне!), але перадусім у кантэксьце духовым. Бо наколькі мы паважаем у сабе прысутнасьць Бога, настолькі здольны адстойваць права жыць у волі, жыць у свабодзе, як наказваў з-пад маскоўскай шыбеніцы Кастусь Каліноўскі".
Скобла: "Лукашэнка не выступае па БТ – разам з усімі кандыдатамі на пасаду прэзыдэнта. Замест ягонага выступу паказваюць тэлеролікі з цыклю “Беларуская зямля”. Што гэта мае азначаць?"
Хатэнка: "Што мае азначаць? Вунь – глядзіце! – і зямля беларуская з усім яе хараством – яркая візытоўка, апазнавальны знак кіраўніка краіны. Адбываецца гэткая пэрсаніфікацыя Беларусі ў вобліку Лукашэнкі й містыфікацыйнае ператварэньне яго ў Беларусь. У архаічнай шаманскай культуры праводзілі пэўныя таемныя рытуалы з мэтай пэрсаніфікацыі божышча – прадстаўніка Вышэйшага сьвету дзеля сьвятарнай дзеі на зямлі. Такая вось сакралізацыя кіраўніка краіны й ягонай чыннасьці, вядома ж, выклікае ў некаторых беларусаў несьвядомае жаданьне пакланіцца й памаліцца. І ў кантэксьце асьвятарваньня кіраўніка краіны, абагаўленьня ягонай ролі дакумэнтальны фільм пра вечную й прыгожую Беларусь замест выбарчага выступу – якраз яскравая ілюстрацыя атаясамленьня Лукашэнкі з Бацькаўшчынай, з вотчынай, якая ёсьць целам ягоным і кроўю ягонай".
Скобла: "Ёсьць у сацыялёгіі гэткі тэрмін – патэрналізм. Ён азначае патрэбу ў моцнай руцэ. З гэткага гледзішча ці зьяўляюцца беларусы патэрналісцкай нацыяй?"
"Папраўдзе, беларус – ён хітры. Каб зусім паддацца і ў моцнай руцэ задыхнуцца, на тое ён ня згодзен ...