Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мастах скардзяцца на ўдзельнікаў маратону "Мы за бацьку!"


Некалькі чалавек напісалі скаргу ў раённую выбарчую камісію на тое, што ўдзельнікі аўтапрабегу — грамадзяне Расеі праводзілі ў іх горадзе агітацыю за Аляксандра Лукашэнку.

Жыхары Мастоў патрабуюць, каб ім патлумачылі, на якой падставе замежныя грамадзяне праводзілі агітацыю, калі гэта забаронена беларускімі законамі. У прыватнасьці, яны канстатуюць, што на машынах, якія ўдзельнічалі ў аўтапрабегу, знаходзіліся лёзунгі ў падтрымку А.Лукашэнкі.

Да ўсяго, раённая газэта на сваіх старонках зьмясьціла артыкул "Этой дружбе славянской год от года крепчать", у якім пацьвярджаецца факт сустрэчы ўдзельнікаў аўтапрабегу пад лёзунгам "За Беларусь" з жыхарамі Мастоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG