Прыкладна 500 чалавек узялі ўдзел у сустрэчы з кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым 29 лістапада ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсітэце, які палітык у свой час скончыў.
Разам з Саньнікавым з выбарцамі гутарылі рэдактар інтэрнэт-сайту "Хартыя'97" Натальля Радзіна і першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Як адзначыў падчас сустрэчы Саньнікаў, у СССР было больш свабоды, чым у сучаснай Беларусі. У 1996 годзе, заявіў ён, Аляксандар Лукашэнка ўзурпаваў уладу, але сёньня "ёсьць унікальны шанец зрабіць краіну свабоднай, прычым гэты шанец ёсьць у кожнага чалавека".
Саньнікаў падкрэсліў, што зьнешні доўг краіны дасягнуў 25 млрд. даляраў, а золатавалютны запас складае толькі 5 млрд. даляраў.
Палітык выступіў супраць закону аб люстрацыі, заявіўшы, што адновіць у Беларусі незалежны суд. Таксама ён выступіў за адмену сьмяротнай кары.
Саньнікаў заявіў, што выбары, прызначаныя на 19 сьнежня, ня будуць свабодныя і справядлівыя. Паводле яго, народ можа і павінен выбіраць урад. Палітык заклікаў усіх прысутных выйсьці 19 снежня ў 20.00 на Кастрычніцкую плошчу, каб адстаяць свой выбар або адсьвяткаваць перамогу.
Кандыдат у прэзыдэнты адказаў на пытаньні студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ. \
відэа: nn.by