Прадстаўніцы каля 30 жаночых арганізацыяў сабраліся ў Менску, каб абмеркаваць альтэрнатыўную справаздачу па выкананьні Рэспублікай Беларусь Канвэнцыі па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчынаў. Каардынатарам падрыхтоўкі справаздачы і арганізатарам рэспубліканскай кампаніі па абмеркаваньні яе вынікаў стала грамадзкае аб'яднаньне “Жаночы незалежны дэмакратычны рух”.
Беларусь далучылася да канвэнцыі яшчэ ў 1981 годзе, а з 2000 году прадстаўляе ў сакратарыят ААН справаздачы па выкананьні патрабаваньняў дакумэнту і стане правоў жанчынаў у краіне. Аднак апроч афіцыйнай рыхтуюцца і альтэрнатыўныя справаздачы, якія нароўні прымаюцца сакратарыятам ААН. Гэтая альтэрнатыўная справаздача ўтрымлівае дадзеныя незалежнага сацыялягічнага дасьледаваньня, праведзенага лябараторыяй НОВАК, і фіксуе найбольш вострыя праблемы беларускіх жанчынаў, такія як: беднасьць і дыскрымінацыя на рынку працы, пагаршэньне стану здароўя і рэпрадуктыўнага здароўя, у прыватнасьці, захаваньне і ўзмацненьне сацыяльных гендэрных стэрэатыпаў, значныя перашкоды для ўдзелу жанчынаў у прыняцьці рашэньняў, а таксама праблему хатняга гвалту.
Людміла Пеціна, кіраўніца грамадзкага аб'яднаньня “Жаночы незалежны дэмакратычны рух”:
"Для нас гэта рэальны і легальны інструмэнт для таго, каб патрабаваць ад ураду выконваць рэкамэндацыі ААН. Гэта вельмі дзейсны мэханізм для разгортваньня стратэгіі прасоўваньня заканадаўства, у першую чаргу закону па гендэрнай роўнасьці, які будзе гарантаваць сыстэмнасьць гендэрнай палітыкі; закону аб прадухіленьні хатняга гвалту, і зьмены ў працоўным заканадаўстве".
Сутнасьць адрозьненьняў дзяржаўнай і альтэрнатыўнай справаздачаў патлумачыла Ірына Жыхар, прадстаўніца грамадзкага аб'яднаньня "Беларуская арганізацыя працуючых жанчын":
"Мы як грамадзкі сэктар бачым праблему праз канкрэтнага чалавека. І гэта прынцыповае адрозьненьне: фокус погляду на праблему і на працэс, які ідзе з боку заканадаўства і правілаў гульні, і з пункту гледжаньня чалавека, які гуляе ў гэтую гульню і кажа: "А правілы гульні няроўныя".
Відавочна, што жаночыя арганізацыі ў вырашэньні праблемаў сваіх мэтавых групаў, спадзяюцца толькі на сябе і на дзяржаўныя органы. Чаму ж не супрацоўнічаць з апазыцыйнымі палітыкамі?
Людміла Пеціна:
"Я перадавала альтэрнатыўную справаздачу яшчэ летам камандзе Някляева і таксама Яраславу Раманчуку. Для Яраслава я нават падрыхтавала адмысловую улётку – зварот да жанчынаў, дзе былі пазначаныя практычна усе праблемы, якія маюць жанчыны ў нашай краіне, але ўсё ж… І гэта ня першы раз, мы і ў 2006 годзе рабілі адмысловую ўлётку для Мілінкевіча. Але ўсё ж так і нашы мужчыны-палітыкі, як зь дзяржаўнага, так і з апазыцыйнага боку, не адчувальныя да гендэрнай праблематыкі”.
Алена Танкачова, кіраўнік Цэнтру прававой трансфармацыі і адна з аўтарак справаздачы выказала занепакоенасьць тым, што жаночыя арганізацыі могуць стаць адной зь першых ахвяраў разгорнутага цяпер ў Беларусі працэсу стварэньня гонга. Гонга – скарачэнне ангельскай фразы "дзяржавай створаныя недзяржаўныя арганізацыі". І па словах Алены Танкачовай, гэты працэс агрэсіўна актывізаваўся.
"Гэта тэндэнцыя. У яе трапяць у асноўным тыя арганізацыі, якія звыкла займаюцца сацыяльнай сфэрай. Зразумела, што гэтыя арганізацыі мяркуюць, што калі яны будуць пачутыя дзяржаўнымі органамі, то гэта дапаможа ў вырашэньні тых праблемаў, зь якімі яны працуюць. На наш погляд, гэта частковая ілюзія".
Вынікі рэспубліканскага абмеркаваньня альтэрнатыўнай справаздачы па выкананьні рэспублікай Беларусь Канвэнцыі па ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчынаў будуць прадстаўленыя ў сакратарыят ААН сёлета.
Беларусь далучылася да канвэнцыі яшчэ ў 1981 годзе, а з 2000 году прадстаўляе ў сакратарыят ААН справаздачы па выкананьні патрабаваньняў дакумэнту і стане правоў жанчынаў у краіне. Аднак апроч афіцыйнай рыхтуюцца і альтэрнатыўныя справаздачы, якія нароўні прымаюцца сакратарыятам ААН. Гэтая альтэрнатыўная справаздача ўтрымлівае дадзеныя незалежнага сацыялягічнага дасьледаваньня, праведзенага лябараторыяй НОВАК, і фіксуе найбольш вострыя праблемы беларускіх жанчынаў, такія як: беднасьць і дыскрымінацыя на рынку працы, пагаршэньне стану здароўя і рэпрадуктыўнага здароўя, у прыватнасьці, захаваньне і ўзмацненьне сацыяльных гендэрных стэрэатыпаў, значныя перашкоды для ўдзелу жанчынаў у прыняцьці рашэньняў, а таксама праблему хатняга гвалту.
Людміла Пеціна, кіраўніца грамадзкага аб'яднаньня “Жаночы незалежны дэмакратычны рух”:
"Для нас гэта рэальны і легальны інструмэнт для таго, каб патрабаваць ад ураду выконваць рэкамэндацыі ААН. Гэта вельмі дзейсны мэханізм для разгортваньня стратэгіі прасоўваньня заканадаўства, у першую чаргу закону па гендэрнай роўнасьці, які будзе гарантаваць сыстэмнасьць гендэрнай палітыкі; закону аб прадухіленьні хатняга гвалту, і зьмены ў працоўным заканадаўстве".
Сутнасьць адрозьненьняў дзяржаўнай і альтэрнатыўнай справаздачаў патлумачыла Ірына Жыхар, прадстаўніца грамадзкага аб'яднаньня "Беларуская арганізацыя працуючых жанчын":
"Мы як грамадзкі сэктар бачым праблему праз канкрэтнага чалавека. І гэта прынцыповае адрозьненьне: фокус погляду на праблему і на працэс, які ідзе з боку заканадаўства і правілаў гульні, і з пункту гледжаньня чалавека, які гуляе ў гэтую гульню і кажа: "А правілы гульні няроўныя".
Відавочна, што жаночыя арганізацыі ў вырашэньні праблемаў сваіх мэтавых групаў, спадзяюцца толькі на сябе і на дзяржаўныя органы. Чаму ж не супрацоўнічаць з апазыцыйнымі палітыкамі?
Людміла Пеціна:
нашы мужчыны-палітыкі, як зь дзяржаўнага, так і з апазыцыйнага боку, не адчувальныя да гендэрнай праблематыкі