Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што застанецца ад выбараў?


Наўрад ці я адкрыю нейкую таямніцу, калі скажу, што прэзыдэнтам Беларусі застанецца Аляксандар Лукашэнка. Да гэтай высновы схіляюць ня толькі агульныя меркаваньні, але і хада выбарчай кампаніі: рэйтынгі паказваюць досыць памяркоўны, скажам так, узровень электаральнай падтрымкі яго апанэнтаў, маніфэстацыя 24 лістапада – рэпэтыцыя Плошчы, прадэманстравала абмежаванасьць мабілізаванай вулічнай падтрымкі альтэрнатывы.

Так што пытаньне, на мой погляд, ня ў тым, ці застанецца Лукашэнка, а які
Пытаньне ня ў тым, ці застанецца Лукашэнка, а які Лукашэнка застанецца.
Лукашэнка застанецца, ў чым зьменіцца Беларусь, дзякуючы выбарчай кампаніі.

Адно з магчымых наступстваў - вяртаньне да дыялёгу, збліжэньня з Эўропай, якое было моцна падарванае напачатку гэтага году. Гэта адбываецца ўжо цяпер, дастаткова прыгадаць візыты ў Менск літоўскага прэзыдэнта і міністраў замежных справаў Нямеччыны і Польшчы.
На мой погляд, цяперашні момант – удалы для фармаваньня парадку дня дыялёгу з боку Эўропы, паколькі пад пытальнікам пазыцыя Расеі. Існуе дакладная заканамернасьць: тым больш ціск з боку Расеі – тым больш афіцыйны Менск схільны рабіць лібэралізацыйныя жэсты. Так, ня больш чым жэсты, палітычныя пацёмкінскія вёскі. Я згодны з апанэнтамі Realpolitik у тым, што ніякай сапраўднай дэмакратызацыі пры Лукашэнку адбыцца ня можа. Я нязгодны зь імі ў тым, што пацёмкінскія вёскі, асобныя лібэралізацыйныя крокі, падрумяньваньне пысы айчыннай улады – гэта горш, чым дэманстрацыя яго ва ўсёй натуральнай прыгажосьці.
Што застанецца ад выбараў у сэнсе ўнутранай сытуацыі? Выбары, нават самыя несвабодныя і несправядлівыя – гэта форма нацыянальнай дыскусіі аб далейшых шляхах краіны.

І мне здаецца, што адной з тэмаў гэтых дэбатаў была Расея, яе значэньне для
Адной з тэмаў гэтых дэбатаў была Расея, яе значэньне для Беларусі.
Беларусі. Паколькі размова ідзе не пра акадэмічную дыскусію, а пра палітыку, то вельмі важна, якія месцы зоймуць (ці на якія будуць пастаўленыя) Уладзімер Някляеў і Рыгор Кастусёў.

Я не выключаю схему вельмі прыгожага і лягічнага вяртаньня Аляксандра Мілінкевіча. Чысты сцэнар такі: Кастусёў займае другое месца, набіраючы меней, чым Мілінкевіч у 2006 годзе. Расеі дэманструецца, што твар колькі-небудзь значных сілаў у беларускай апазыцыі вось такі – Мілінкевіч+Кастусёў, што ёсьць маленькі аргумэнцік для палітычнага прымірэньня Лукашэнкі з Масквой. Затое – велізарны для вяртаньня Мілінкевіча ўсяго ў белым. Ён жа не прайграе гэтыя выбары. І тады робіцца магчымым праект, які агучыў Пётар Марцаў пару гадоў таму – фармаваньне праэўрапэйскай, памяркоўнай, да пэўнай ступені ляяльнай партыі. Пры гэтым, што важна – антырасейскай, хаця магчыма таксама памяркоўна. І ўсе задаволеныя: Эўропа атрымлівае нейкага дадатковага партнэра, рухавічок ў свой бок ня толькі на ўзроўні калідораў ўлады і інтарэсаў, але і грамадзтва і ідэалаў.

Гэта ў прынцыпе карысна і для Лукашэнкі. І ня толькі ляяльнасьцю такога ўтварэньня, але і тым, што яно ў пэўным сэнсе вырачанае на існаваньне ў гета, яно ня вылезе нават тэарэтычна на электаральную пляцоўку Лукашэнкі, яно заўсёды будзе пэрсонай нон грата ў Маскве. Што Аляксандра Рыгоравіча ня можа ня радаваць.

Ці можа зламацца гэты сцэнар? Тэарэтычна кажучы, так. Ці не ўпершыню на гэтых выбарах мы пачулі з апазыцыйнага боку рыторыку калі не
Ці не ўпершыню на гэтых выбарах мы пачулі з апазыцыйнага боку рыторыку калі не прарасейскую, то такую, якая катэгарычна адмаўляе ранейшую звыклую рыторыку.
прарасейскую, то такую, якая катэгарычна адмаўляе ранейшую звыклую рыторыку.

Гэта, наагул кажучы, можа мець нейкі працяг. Вяртаючыся да схемы прыгаданага Пятра Марцава , агучанай, здаецца, ў 2007 годзе, можна дапусьціць нейкую кааліцыю гэтага сэгмэнта апазыцыі са шматлікімі людзьмі ва ўладзе і па-за яе межамі, якія інтарэсамі, ідэямі ці пачуцьцямі зьвязаныя з Расеяй. І тады цалкам магчыма паўставаньне "рускай" партыі – калі не альтэрнатывы, то па меншай меры нейкай арганізаванай сілы. Тады ў 2007 годзе Марцаў апісваў гэта як усяго толькі нейкі настрой. Дзякуючы выбарам, посьпеху Някляева ў прыватнасьці, гэты настрой, плынь, лад думак можа стаць калі не арганізаванай структурай, то супольнасьцю, якая асэнсоўвае сябе як такая.

І ў такой якасьці яна можа стаць партнэрам Расеі.

Бо так уяўляецца, што абмежаваньне Расеі ў сэнсе нейкіх рэзкіх крокаў адносна Беларусі абумоўлена і адсутнасьцю адказу на пытаньне – а што будзе потым? Вось хто такі Х, які прыйдзе на зьмену Лукашэнку, на каго ён будзе абапірацца, чые інтарэсы выражаць, ці ня ёсьць яго заляцаньні да Масквы – эпігонства шматгадовай гульні Лукашэнкі? Расейцы могуць пачаць больш актыўна гуляць на карысьць пераменаў у Беларусі, калі ўбачаць (ці сфармуюць) больш зразумелую сацыяльна-палітычную базу гэтых пераменаў. Пажадана больш зычлівую да Масквы, але найперш больш зразумелую.

Назву «руская», «праруская» я ўжываю ў двукосьсі – ўласна расейскасьці ў ёй
Акрамя Лукашэнкі, гэтыя выбары выйграюць Мілінкевіч і Някляеў. Калі здолеюць.
не болей , чым у праекце Мілінкевіча – праэўрапейскасьці. Абедзьве зьявы – на жаль ці на шчасьце – глыбока айчынныя і ўкаранёныя ў родную глебу.
Так што вынікам выбараў можа стаць фармаваньне на базе «Гавары праўду» (ці, дарэчы, на нейкай іншай) аформленай прарасейскай сілы. У дадатак да праэўрапейскай сілы на чале з Мілінкевічам.

Так што, акрамя Лукашэнкі, гэтыя выбары выйграюць Мілінкевіч і Някляеў. Калі здолеюць.

(Выступ на трэцім кангрэсе новай беларускай дыяспары Эўропы і ЗША, Бэрлін)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG