Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Процька, Альфер і Шапуцька ўвайшлі ў ЦВК


Чацьвёра кандыдатаў на прэзыдэнта накіравалі сваіх прадстаўнікоў у ЦВК у якасьці сябраў камісіі з правам дарадчага голасу.

Тацьцяна Процька стала сябрам камісіі з правам дарадчага голасу ад Уладзімера Някляева.

Інтарэсы Яраслава Раманчука ў ЦВК будзе прадстаўляць Сяргей Альфер, а Віталя РымашэўскагаТацяна Шапуцька.

Сябрам ЦВК ад кандыдата Віктара Цярэшчанкі стала яго жонка Натальля Цярэшчанка.

Яшчэ застаюцца вакантнымі 6 месцаў для сябраў ЦВК з правам дарадчага голасу, паведамляе Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG