Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі пра візыт Лаўрова: “Гэтым праграма візыту вычэрпваецца”


С.Лаўроў і С.Мартынаў
С.Лаўроў і С.Мартынаў
Расейская газэта “Коммерсант” паведаміла сёньня ў артыкуле “Саюзьнік нон грата”, што падчас візыту ў Менск расейскі міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў ня будзе сустракацца з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле выданьня “рашэньне беларускага лідэра праігнараваць візыт кіраўніка МЗС РФ – відавочна дэманстратыўны жэст, бо да гэтага часу прэзыдэнт Беларусі заўсёды сустракаўся нават з расійскімі губэрнатарамі, якія наведвалі Менск”.

Зь іншага боку агенцтва РИА-Новости са спасылкай на неназваную крамлёўскую крыніцу падало іншую інтэрпрэтацыю таго, што сустрэча А. Лукашэнкі з С.Лаўровым не адбылася:

"Сустрэча не плянавалася, у кіраўніка расейскага МЗС былі дакладныя інструкцыі прэзыдэнта Расеі на гэты конт".

Гэтыя паведамленьні пракамэнтаваў для нашага радыё намесьнік дырэктара дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС Расеі Аляксей Сазонаў:

“22-23 лістапада адбыўся рабочы візыт міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова ў Беларусь, дзе ён правёў перамовы зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Адбылося супольнае пасяджэньне калегіяў міністэрстваў замежных справаў Расеі і Беларусі. І яшчэ наш міністар узяў удзел у адкрыцьці расейскага цэнтру навукі і культуры ў Менску. Гэтым праграма візыту вычэрпваецца. Калі ласка, ўсё”.

З чым прыехаў у Менск Лаўроў?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG