Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэбаты адбудуцца ў жывым эфіры 4 і 5 сьнежня


Выступы кандыдатаў у прэзыдэнты і дэбаты паміж імі будуць трансьлявацца ў жывым эфіры. Адпаведную пастанову прыняў Цэнтравыбаркам.

Выступы кандыдатаў па радыё і тэлебачаньні будуць праходзіць з 22 лістапада па 3 сьнежня. У прыватнасьці, па тэлебачаньні выступы будуць паказаныя ў працоўныя дні з 19:00 да 20:00, а па радыё — з 06:10 да 07:10.

Дэбаты будуць перадавацца па тэлебачаньні — 4 сьнежня з 17 да 18 гадзіны, па радыё — 5 сьнежня.

Удзел у дэбатах добраахвотны. Калі кандыдат ня хоча выступаць у прамым эфіры, то можа зрабіць гэта ў запісе.

Раней меркавалася, што дэбаты ў рамках цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі будуць выходзіць у запісе. Удзел у дэбатах А. Лукашэнкі застаецца пад пытаньнем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG