Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў падаў у ЦВК заяву аб рэгістрацыі сваіх давераных асобаў. У сьпіс з 24 чалавек Рыгор Кастусёў уключыў палітвязьня Мікалая Аўтуховіча, які цяпер знаходзіцца за кратамі.
Пра гэта паведаміла прэсавая служба БНФ.
"Партыя БНФ заўсёды выступала за вызваленьне ўсіх палітзьняволеных у Беларусі, з гэтай нагоды неаднаразова рабіліся заявы як асобнымі палітыкамі, так і органамі кіраваньня Партыі БНФ, - адзначыў Рыгор Кастусёў. Уключэньнем Мікалая Аўтуховіча у склад давераных асобаў я хацеў засьведчыць салідарнасьць з усімі палітвязьнямі".
Таксама ў сьпісе давераных асобаў Рыгора Кастусёва - лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, яго дарадца Алесь Лагвінец, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр слонімскай суполкі Партыі БНФ Іван Шэга, лідэр моладзевай арганізацыі "Правы Альянс" Юрый Карэтнікаў, лідэр прадпрымальніцкага руху ў Баранавічах Мікалай Чарнавус ды інш.