Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацкі езуіцкі калегіюм ушанавалі бронзавай скульптурай


17 лістапада ў Міжнародны дзень студэнтаў у Полацку адкрылі помнік сярэднявечнаму шкаляру.

Скульптуру вышынёй амаль два мэтры ўсталявалі каля будынка былога кадэцкага корпусу, дзе цяпер месьціцца факультэт інфармацыйных тэхналёгіяў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Менскі скульптар Аляксандар Прохараў увасобіў у бронзе зборны вобраз студэнта Сярэднявечча: на галаве — трохкутная шапка, у руках — кнігі, пяро і скрутак, на якім выява сучаснага гербу Полацкага ўнівэрсытэту.

Гэтым помнікам Полацкі ўнівэрсытэт ушаноўвае памяць пра Полацкі езуіцкі калегіюм — першую на тэрыторыі Беларусі вышэйшую навучальную ўстанову. Яе заснаваў у 1581 годзе польскі кароль і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG