Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафтавы танкер не прыйшоў у прызначаны тэрмін


Танкер з нафтай, якая павінна паступіць у Беларусь па трубаправодзе Адэса-Броды, яшчэ не прыбыў ва Ўкраіну.

Беларуска-ўкраінскі кантракт аб транзыце нафты па трубаправодзе быў заключаны ў Менску ў канцы кастрычніка тэрмінам да канца 2013 году. Нафта будзе паступаць з украінскага порту "Паўднёвы" па трубе Адэса-Броды, а затым па паўднёвай галіне нафтаправоду "Дружба" – на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

8 лістапада першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка паведаміў журналістам, што першыя 80 тысяч тон нафты будуць пастаўленыя па трубаправодзе 17 лістапада на ўмовах “своп”. "Па нафтаправодзе будзе перапампаваная іншая, не вэнэсуэльская нафта", – падкрэсьліў Сямашка, не канкрэтызуючы дэталяў.

Як паведаміў сёньня БелаПАН начальнік упраўленьня замежнаэканамічнай дзейнасьці кампаніі "Укртранснафта" Міхаіл Краўчанка, гэта будзе расейская нафта маркі Urals.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG