За месяц да прэзыдэнцкіх выбараў беларускі кіраўнік сустрэўся з прадстаўнікамі вядомых нямецкамоўных выданьняў, сярод якіх быў і карэспандэнт аўстрыйскай газэты “Die Presse“ Эдуард Штайнэр. Як піша выданьне, падчас размовы Аляксандар Лукашэнка спрабаваў абараніць сваю вэрсію дэмакратыі.
Паводле венскага выданьня, калі Аляксандар Лукашэнка хоча прадэманстраваць сьвету сябе і сваё стаўленьне да навакольля, ён можа запрасіць у сваю рэзыдэнцыю невялікае кола замежных журналістаў. У адрозьненьне ад мінулага году, калі беларускі лідэр даваў эксклюзыўнае інтэрвію “Die Presse“, цяпер ён куды больш напружаны, амаль нэрвовы, гэткая абароназдольнасьць у спалучэньні з агрэсіўнасьцю. На вострыя пытаньні рэагуе калючымі позіркамі.
Чаму народ павінен выбраць яго ў чацьвёрты раз на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня? "Таму што я змог яго пераканаць вынікамі маёй велізарнай працы”.
Ён выратаваў сваю дзяржаву пасьля развалу СССР. Вядома, яго сыстэма яшчэ не стаіць так трывала на нагах як там, на Захадзе, дзе “нічога не мяняецца ў выніку выбараў, і выбары такім чынам ператвараюцца ў шоў. Але чаму мы павінны быць падобнымі на вас?”
Упарты аўтарытарны палітычны курс стаў за апошнія 16 гадоў адметнай рысай 56-гадовага беларускага прэзыдэнта. За жорсткае кіраваньне 10-мільённым народам пры падтрымцы спэцслужбаў, дзяржаўнае дамінаваньне ў эканоміцы, маніпуляцыі на выбарах яго называюць дыктатарам, – піша “Die Presse“.
Часам Лукашэнка сьмяецца з гэтага, часам прыводзіць аргумэнты супраць. “Калі вы, аднак, хочаце белае бачыць чорным, мне ня ўдасца вас пераканаць у адваротным”, – кажа Лукашэнка.
…Тое, што Крэмль не прызнае беларускія выбары, Лукашэнку не хвалюе. Доўгі час выбары ў Беларусі не прызнавала Эўропа: “Хіба мы памерлі ад гэтага?”
Тым часам яго краіна атрымала крэдыты ад МВФ і Кітаю. Хутка расейскія пастаўкі нафты будуць замененыя вэнэсуэльскімі. Пры ўмове справядлівых выбараў можна разьлічваць на фінансавую падтрымку ЭЗ. Тое, што яго краіна павінна крочыць у бок каапэрацыі з Расеяй “няма ніякага сумневу”. Тое ж самае тычыцца і яго перамогі на выбарах. Ён чакае 70% падтрымкі. Апазыцыя ж сьцьвярджае, што яму ўдасца атрымаць сама болей палову ад гэтай лічбы. Мяркуецца, што асноўных фальсыфікацыяў трэба чакаць непасрэдна падчас галасаваньня 19 сьнежня.
"…Цягам дзьвюхгадзіннай размовы з журналістамі ён крыху адтайвае. Разрадку ўносіць футбольная тэма, а таксама хакей, ягоны ўлюбёны від спорту. Ён прапануе журналістам сустрэцца ўвечары на стадыёне, каб убачыць яго, ягоных двух сыноў і іншых з атачэньня на трэніроўцы."

На Захадзе нічога не мяняецца ў выніку выбараў, і выбары такім чынам ператвараюцца ў шоў. Але чаму мы павінны быць падобнымі на вас?