Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Подпісы за Правальскага трапілі ў міліцыю


Уладзімер Правальскі
Уладзімер Правальскі
Першамайскі РАУС праводзіць праверку фактаў падробкі подпісаў за Ўладзімера Правальскага, віцебскага патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнцкую пасаду.

Каля 118 тысяч подпісаў было здадзена ў Першамайскую і Кастрычніцкую раённыя выбарчыя камісіі. Прычым у Першамайскую — амаль 108 тысяч. На думку сябраў камісіі, нават на першы погляд яны выклікалі сумненьні ў сваёй сапраўднасьці, бо падпісныя аркушы былі падобныя да ксэракопіяў і ў іх было шмат памылак.

Камісія перадала аркушы на экспэртызу, якую праводзіў экспэртна-крыміналістычны цэнтар МУС Віцебскага аблвыканкаму. Вынікі экспэртызы паказалі, што падпісныя аркушы вырабленыя пры дапамозе капіравальнай тэхнікі. Пазнаёміўшыся з высновамі крыміналістаў, выбарчая камісія накіравала заяву ў пракуратуру Першамайскага раёну, заявіўшы пра факт падробкі. Пракуратура даручыла весьці праверку Першамайскаму РАУС.

Усе подпісы, сабраныя за вылучэньне Ўладзімера Правальскага ў Віцебску, прызнаныя несапраўднымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG