10 лістапада Кастрычніцкі суд Магілёву разгледзіць тры скаргі на фармаваньне ўчастковых камісіяў. Партыя левых «Справядлівы сьвет», рух «БНФ «Адраджэньне» ды няўрадавая арганізацыя «Магілёўскі праваабарончы цэнтар» праз суд будуць дамагацца ўключэньня ў камісіі сваіх прадстаўнікоў.
Заяўнікі вінавацяць адміністрацыю Кастрычніцкага раёну ў парушэньні выбарчага заканадаўства і Канстытуцыі пры фармаваньні камісіяў. У 69 участковых камісіях раёну вылучаўся 31 апазыцыянэр з чатырох арганізацыяў.
“Нікога з прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці адміністрацыя не ўключыла. Уключаныя былі толькі прадстаўнікі дзяржаўных арганізацыяў, якія паводле разнарадкі райвыканкаму прызначаныя з мэтаю сфальшаваць вынікі галасаваньня і падмануць выбарцаў”, —заяўляе старшыня Магілёўскага праваабарончага цэнтру Ўладзімер Краўчанка.
Прычынамі неўключэньня ў склад камісіі апазыцыянэраў адміністрацыя назвала адсутнасьць адпаведнага досьведу працы, пэнсійныўзрост вылучэнцаў, а таксама адсутнасьць сталага месца працы. Каб спраўдзіць, ці трымаліся чыноўнікі гэтых жа крытэраў пры адборы іншых кандыдатаў у камісіі, скаржнікі дамагліся, каб суд запатрабаваў ад іх даць больш поўныя зьвесткі аб чальцах камісіі.
“Мы хочам праверыць, ці няма падвоеных стандартаў, таму мы запатрабавалі падрабязную інфармацыю: хто дзе працуе, ці мелі досьвед працы ў камісіях раней і які маюць узрост. Нас таксама цікавіць і тое, што камісіі створаныя паводле вытворчага прынцыпу. Нехта ў камісіі — з кіраўніцтва прадпрыемства і тыя, хто яму непасрэдна падначальваецца па службе”, —зазначае праваабаронца Барыс Бухель.
Суд меўся разглядаць чатыры скаргі, аднак адну зь іх адклікаў старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў. Чаму?
“Людзей не ўключаюць масава ў камісіі, і змагацца за тое, каб аднаго зь іх уключылі, няма ніякага сэнсу. Сэнс можа быць адзін: альбо яны ўключаюць усіх, альбо нікога. Улада ў чарговы раз хоча забясьпечыць элегантную перамогу. Удзельнічаць у іх гульнях я не зьбіраюся”.
Між іншым, адзіны прадстаўнік апазыцыйных арганізацыяў на Магілёўшчыне, якога ўключылі ў склад тэрытарыяльных камісіяў, менавіта актывіст АГП. На пытаньне, ці зьбіраецца партыйная арганізацыя пасьля масавага неўключэньня апазыцыянэраў ва ўчастковыя камісіі адклікаць яго з абласной выбарчай камісіі, спадар Шанцаў заявіў, што не зьбіраецца.
Што да скаргаў у суд апазыцыянэраў, дык 8 лістапада тры іх скаргі Ленінскі суд Магілёву не задаволіў. Тры скаргі засталіся незадаволеныя і Крычаўскім раённым судом 9 лістапада. Рашэньні гэтых судоў пад абскарджаньне не падпадаюць.
Заяўнікі вінавацяць адміністрацыю Кастрычніцкага раёну ў парушэньні выбарчага заканадаўства і Канстытуцыі пры фармаваньні камісіяў. У 69 участковых камісіях раёну вылучаўся 31 апазыцыянэр з чатырох арганізацыяў.
“Нікога з прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці адміністрацыя не ўключыла. Уключаныя былі толькі прадстаўнікі дзяржаўных арганізацыяў, якія паводле разнарадкі райвыканкаму прызначаныя з мэтаю сфальшаваць вынікі галасаваньня і падмануць выбарцаў”, —заяўляе старшыня Магілёўскага праваабарончага цэнтру Ўладзімер Краўчанка.
Прычынамі неўключэньня ў склад камісіі апазыцыянэраў адміністрацыя назвала адсутнасьць адпаведнага досьведу працы, пэнсійны
Улада ў чарговы раз хоча забясьпечыць элегантную перамогу