Сёньня а 13-й гадзіне некалькі дзясяткаў маладых людзей са сьцягамі кампаніі "Гавары праўду" і сымбалічнымі шыльдамі з надпісам "Вуліца Васіля Быкава" выстраіліся ўздоўж вуліцы Ўльянаўскай.
На імправізаваным мітынгу выступіў лідэр кампаніі "Гавары праўду", кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў, які сказаў, што за перайменаваньне вуліцы Ўльянаўскай у вуліцу Васіля Быкава падпісаліся 105 тысяч грамадзянаў Беларусі.
Удзельнікі пікету раздавалі мінакам кнігі Васіля Быкава і зварот да дэпутатаў Менскага гарсавету.
На мітынгу таксама выступілі паэт Генадзь Бураўкін, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч.
А 14-й гадзіне актывісты кампаніі "Гавары праўду" панясуць звароты ў Менскі гарсавет і раздадуць іх кожнаму з 57-мі дэпутатаў.