Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 кандыдатаў справіліся з подпісамі


10 з 11 патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі прадставілі ў выбарчыя камісіі неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч якасных подпісаў. Пра гэта "Свабодзе" паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Паводле ягоных слоў, толькі прадпрымальнік з Віцебску Ўладзімер Правальскі ня справіўся з заданьнем – ён не прадставіў нават адну тысячу арыгінальных подпісаў у сваю падтрымку.

Найбольшую колькасьць якасных подпісаў аказалася ў Аляксандра Лукашэнкі – 1 мільён 110 тысяч 291 подпіс, найменшая – у Рыгора Кастусёва – 101 001 подпіс.

Цяпер па 13 лістапада ўключна прэтэндэнты мусяць прадставіць у ЦВК заяву аб сваёй згодзе балятавацца на найвышэйшую пасаду, дэклярацыі аб прыбытку і маёмасьці ды іншыя дакумэнты.

Рэгістрацыя кандыдатаў плянуецца на 18 лістапада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG