Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калінкавічы: забракаваныя ўсе подпісы Рымашэўскага й Цярэшчанкі


Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі
Сёньня Калінкавіцкая раённая камісія па выбарах прэзыдэнта прызнала несапраўднымі ўсе подпісы, сабраныя ў раёне за Віталя Рымашэўскага й Віктара Цярэшчанку.

Прысутны на паседжаньні камісіі назіральнік Дзяніс Рабянок распавёў:

“Мяне ўразіла, што ў камісіі было шмат заяваў ад выбарцаў, якія сьцьвярджалі, што не падпісваліся за Рымашэўскага й Цярэшчанку. Напрыклад, за Віктара Цярэшчанку ініцыятыўная група падала ў раённую камісію 422 подпісы. Напачатку камісія праверыла 84 подпісы, альбо 20 адсоткаў. 82 подпісы прызнаны несапраўднымі. Дадаткова праверылі яшчэ 63 подпісы – і яны прызнаны несапраўднымі. Таму камісія забракавала ўсе подпісы за Цярэшчанку”.

Паводле назіральніка, за Віталя Рымашэўскага сябры ягонай ініцыятыўнай групы падалі ў выбарчую камісію 652 подпісы. У выніку асноўнай і дадатковай праверак 228 подпісаў прызнаны несапраўднымі. Гэта дало падставу камісіі забракаваць усе подпісы за Рымашэўскага.

Правярала раённая камісія й пададзеныя подпісы за Аляксандра Лукашэнку. “Несапраўдных ня выяўлена”, - канстатавала камісія.

З правераных подпісаў за Ўладзімера Някляева Калінкавіцкая раённая камісія прызнала толькі 7 несапраўднымі. Таму ў ягоны актыў запісаны ўсе астатнія 647 подпісаў калінкавіцкіх выбарцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG