Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
...але без дажджу. Тэмпэратура: 2 – 9 С.
У Менск з пасланьнем ад Эўразьвязу прыбываюць міністры замежных справаў Нямеччыны і Польшчы, Гвіда Вэстэрвэле і Радаслаў Сікорскі. Прэс-канфэрэнцыя міністраў у гатэлі "Эўропа" а 18.00.
БАЖ прэзэнтуе свой маніторынг асьвятленьня выбарчай кампаніі ў беларускіх СМІ. Менск, вул. Камсамольская, 7, п. 32, пачатак а 11.00.
Выбары ў ЗША: амэрыканцы выбіраюць поўны склад Палаты прадстаўнікоў (435 мандатаў), 37 сэнатараў у 100-мандатным Сэнаце, 38 губэрнатараў ды вялікую колькасьць прадстаўнікоў у мясцовых органах самакіраваньня.
У Осла праходзіць сустрэча гэтак званага "паўночнага вымярэньня", у якой прымаюць удзел міністры замежных справаў паўночных эўрапейскіх краінаў і Расеі.
У 1648 упершыню ў Рэчы Паспалітай быў учынены габрэйскі пагром. Здарылася гэта не на беларускіх, а на ўкраінскіх землях. Загадаў зрабіць пагром Багдан Хмяльніцкі. Ягоны загад абярнуўся сапраўднай трагедыяй. За адзін дзень казакі забілі і закатавалі больш за 12 тысяч габрэяў.
У 1930 у Бандарах на Беласточчыне нарадзіўся Аляксандар Баршчэўскі (Алесь Барскі), беларускі паэт, літаратуразнаўца, фальклярыст і грамадзкі дзеяч.
У 1939 на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету СССР у Маскве быў прыняты закон пра ўлучэньне Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюзу і ўваходжаньне яе ў Беларускую ССР. Цікава, што ў складзе Заходняй Беларусі тады былі гарады Вільня і Беласток, якія сёньня належаць Літве і Польшчы.
У 1944 нарадзіўся Кіт Эмэрсан, адзін з найлепшых клявішнікаў у гісторыі рок-музыкі. У 1967 Эмэрсан заснаваў гурт "The Nice", а ў 1970 гурт "Emerson, Lake & Palmer" – бадай ці не найбольш вядомы з усіх гуртоў прагрэсіўнага року.
У 1960 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Алесь Наварыч.
Дзяды – дзень памяці продкаў (Дзень Задушны ў каталікоў).
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Нявінная кроў вяртаецца".
"Народнасьць з мадэрнам
сварыцца ня мусяць —
ў паэзіі месца хапае.
Тут стылі, як ветры
ў лугах Беларусі,
ад краю
да краю шугаюць.
Выбірай сабе стыль,
выбірай сабе крылы:
адно крыло —
вершы у рыфмах закованы,
другое — мадэрнам распушчаны,
як птушкі вольныя ў пушчы.
Растуць ва мне словы,
як зерні ў калосьсі,
ссыпаюцца ціха ў чырвоную восень".
Алесь Барскі, са зборніка "Жнівень слоў" (Беласток, 1967)
ВОБЛАЧНА...
...але без дажджу. Тэмпэратура: 2 – 9 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У Менск з пасланьнем ад Эўразьвязу прыбываюць міністры замежных справаў Нямеччыны і Польшчы, Гвіда Вэстэрвэле і Радаслаў Сікорскі. Прэс-канфэрэнцыя міністраў у гатэлі "Эўропа" а 18.00.
БАЖ прэзэнтуе свой маніторынг асьвятленьня выбарчай кампаніі ў беларускіх СМІ. Менск, вул. Камсамольская, 7, п. 32, пачатак а 11.00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Выбары ў ЗША: амэрыканцы выбіраюць поўны склад Палаты прадстаўнікоў (435 мандатаў), 37 сэнатараў у 100-мандатным Сэнаце, 38 губэрнатараў ды вялікую колькасьць прадстаўнікоў у мясцовых органах самакіраваньня.
У Осла праходзіць сустрэча гэтак званага "паўночнага вымярэньня", у якой прымаюць удзел міністры замежных справаў паўночных эўрапейскіх краінаў і Расеі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1648 упершыню ў Рэчы Паспалітай быў учынены габрэйскі пагром. Здарылася гэта не на беларускіх, а на ўкраінскіх землях. Загадаў зрабіць пагром Багдан Хмяльніцкі. Ягоны загад абярнуўся сапраўднай трагедыяй. За адзін дзень казакі забілі і закатавалі больш за 12 тысяч габрэяў.
У 1930 у Бандарах на Беласточчыне нарадзіўся Аляксандар Баршчэўскі (Алесь Барскі), беларускі паэт, літаратуразнаўца, фальклярыст і грамадзкі дзеяч.
У 1939 на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету СССР у Маскве быў прыняты закон пра ўлучэньне Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюзу і ўваходжаньне яе ў Беларускую ССР. Цікава, што ў складзе Заходняй Беларусі тады былі гарады Вільня і Беласток, якія сёньня належаць Літве і Польшчы.
У 1944 нарадзіўся Кіт Эмэрсан, адзін з найлепшых клявішнікаў у гісторыі рок-музыкі. У 1967 Эмэрсан заснаваў гурт "The Nice", а ў 1970 гурт "Emerson, Lake & Palmer" – бадай ці не найбольш вядомы з усіх гуртоў прагрэсіўнага року.
У 1960 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Алесь Наварыч.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Дзяды – дзень памяці продкаў (Дзень Задушны ў каталікоў).
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Нявінная кроў вяртаецца".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ: